Аляксандр Арановіч

Член каманды YouTube-канала “Краіна для жыцця”, кіроўца аўтадома.

Аляксандру Арановічу 37 гадоў, нарадзіўся ў горадзе Старыя Дарогі. Індывідуальны прадпрымальнік, займаўся перавозкамі.

У сюжэце «Беларусь 1» ад 31 траўня сцвярджалася, што Арановіч быў раней асуджаны і адбываў пакаранне ў жодзінскай калоніі. Артыкул, па якім судзілі Арановіча, не паведамляўся.

Інфармацыю пра судзімасць Арановіча пацвердзілі ягоныя знаёмыя, але без падрабязнасцяў. «Кажуць, заступіўся за кагосьці», – распавяла адна з суразмоўцаў belsat.eu.

Калі Арановіч далучыўся да каманды Сяргея Ціханоўскага дакладна невядома. Упершыню ягонае прозвішча трапіла ў СМІ ў траўні, калі Арановіч атрымаў 6 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу – менавіта так міліцыя расцаніла сустрэчу жыхароў Магілёва з камандай блогера.

Хроніка пераследу

Затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Прад’яўлены абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК.

Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Арановіч прызнаны палітвязнем.

palitviazni.info

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні