Леанід Судаленка: Ад супрацоўніцтва са следствам я адмовіўся

Гомельскі праваабаронца і палітвязень Леанід Судаленка распавёў, што ён думае пра сваю справу.

Замест разгляду сапраўдных злачынстваў следчыя органы займаюцца пераследам апанентаў улады”, – кажа Леанід.

Леанід Судаленка – старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна”, праваабаронца з 20-гадовым стажам аказання дапамогі ў аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў. Ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі.

На працягу 2020 года Леанід Судаленка аказваў юрыдычную дапамогу пры абскарджанні пастаноў, вынесеных судом за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах, якія адбываюцца ў Гомелі пасля выбараў прэзідэнта.

Быў затрыманы раніцай 18 студзеня па дарозе на офіс у межах крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Я ні пра што не шкадую, – напісаў Леанід Судаленка свайму калегу Міхаілу Пастухову. – Мне няма ў чым каяцца. Калі нават вярнуць час назад, я б рабіў тое ж самае – дапамагаў бы тым, хто прыйшоў да мяне за дапамогай. Калі мяне пытаюць: Чаму ты тут? », я адказваю: Дапамог перайсці дарогу бабулі, якая вярталася з мітынгу”.

Праваабаронца распавядае, што затрымлівалі яго, як рэцыдывіста — быў АМАП, кайданкі і гэдак далей. Але ад супрацоўніцтва са следствам ён адмовіўся.

“Абвінавачванне мне прад’яўлена па частках 1 і 2 артыкула 342 КК ( «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”), – дадае Леанід Судаленка. – Мера стрымання – заключэнне пад варту. Абскардзіў у абласны суд, але безвынікова. Значыць, як мінімум да 12 сакавіка я буду ў СІЗА.

Як вы ведаеце, я падрыхтаваў ліст на выпадак арышту, у якім выклаў свае меркаванні аб магчымым арышце. Аднак я не меркаваў, што мне могуць, акрамя часткі другой артыкула 342 КК, дадаць i частку першую, дзе гаворка ідзе аб арганiзацыі групавых дзеянняў. Санцыя прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Занадта доўга ў нашай краіне Дабро перамагае Зло. Замест разгляду сапраўдных злачынстваў следчыя органы займаюцца пераследам апанентаў улады. Падобнае доўга не можа працягвацца.

Жадаючыя могуць напісаць Леаніду Судаленка па адрасе: 246003, Гомель, вул. Кніжная 1А, СІЗА-3, камера 3.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Бандажэўскі
  • Павал Шарамет