Алена Карагачава

Сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Алена Карагачава адпрацавала ў “Белгазпрамбанку” больш за 20 гадоў, апошнія два гады была памочнікам старшыні праўлення банка Віктара Бабарыкі.

Алена ўладкавалася на працу ў банк у траўні 1999 года, а праз некалькі месяцаў – і яе муж Ігар (ён заняты ў службе бяспекі ў адміністрацыйна-кантрольным аддзеле), інфармуе Tut.by.

Cпачатку працавала ў аддзеле карэспандэнцыі, займалася апрацоўкай дакументаў, потым яе праз два гады запрасілі ў сакратарыят старшыні праўлення/

Два таму яе зрабілі памочнікам старшыні праўлення-рэферэнтам. Яна складала план працы для Віктара Бабарыкі на дзень-два, арганізоўвала камандзіроўкі, заказвала авіябілеты, жыллё. Добра ведае англійскую мову, скончыла Мінскі дзяржаўны лігвістычны ўніверсітэт.

Са слоў мужу Алены Карагачавай, іх сям’я не вылучаецца асаблівым матэрыяльным дастаткам на фоне сярэднестатыстычнай сям’і. Яны выплачваюць крэдыт за кватэру, і ездзяць на не зусім новым аўтамабілі.

З банка Алена звольнілася каля двух тыдняў таму. Пасля сыходу з “Белгазпрамбанка” яна пайшла ў адпачынак, а затым на працягу тыдня перадала справы. Новае месца працы Алена яшчэ не знайшла.

Храналогія пераследу

Алена Карагачава была затрымана супрацоўнікамі ДФР КДК 1 ліпеня 2010 году. Паводле папярэдняй інфармацыі, абвінавачваецца па ч.2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сумы падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры).

Яна змешчаная пад варту ў СІЗА КДБ.

Праваабарончай супольнасцю Алена Карагачава прызнана палітвязнем.

palitviazni.info


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні