Алана Гебрэмарыям

Алана Гебрэмарыям – сябра асноўнага складу Каардынацыйнага савета, “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў”, актывістка “Моладзевага блёку”. Алана таксама з’яўляецца прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт. Увосень 2019 года на парламенцкіх выбарах была кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Грушаўскай выбарчай акрузе №98.

Алана была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, дзе жыве актывістка, прайшоў ператрус, паведамляе spring96.org.

Знаходзіцца ў СІЗА-1. 14 ліпеня мерай стрымання абрана заключэнне пад варту на два месяцы. 20 лістапада прад’яўлена абвінавачванне.

Праваабарончай супольнасцю Алана Гебрэмарыям прызнана палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні