Ігар Комлік: Мне яшчэ год знялі па амністыі, тэрмін пакарання павінен закончыцца 14 жніўня

Адзін з лідараў прафсаюза РЭП Ігар Комлік распавёў сайту palitviazni.info пра тое, што адбываць пакаранне яму застаецца крыху больш за...
Read More

«Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, але пяць гадоў таму вярнуўся...
Read More

Марына Адамовіч: Ніхто не можа сказаць, калі муж выйдзе на волю

Марына Адамовіч, жонка палітыка і былота палітвязня Мікалая Статкевіча распавяла сайту palitviazni.info пра тое, што зараз адбываецца з яе мужам...
Read More

Зміцер Паліенка: “Хатнюю хімію” пачаў адбываць з 2 красавіка

Былы палітвязень Зміцер Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо пачаў адбываць пакаранне ў рэжыме “хатняй хіміі”.

“Самае цікавае, што зараз з-за каранавіруса палова краіны знаходзіцца ў такім рэжыме”, – з гумарам адзначае суразмоўца.

Палітвязень Мікіта Емельянаў адзначыў юбілей у штрафным ізалятары

“Незвычайны “падарунак” яму зрабілі сілавікі на юбілей, – распавёў сайту palitviazni.info паплечнік Емельянава і былы палітычны зняволены Зміцер Паліенка.Вырашылі проста напаскудзіць чалавеку…”

Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, але пяць гадоў таму вярнуўся на радзіму, распавёў сайту palitviazni.info, што яго крымінальная справа па снежаньскіх падзеях 2010 году можа быць закрыта толькі ў 2025 годзе.

Ці прызнаюць Піліпа Шаўрова палітвязнем?

Актывісту “Маладога фронту” Піліпу Шаўрову, якога затрымалі за расфарбаваныя рукі помніка Пушкіну, пагражае да 6 гадоў зняволення.

“Высновы з нагоды таго, ці будзе актывіст прызнаны палітычным зняволеным, будуць зроблены пасля судовага працэса”, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Ігару Комліку зрабілі “ільготны” рэжым адбыцця пакарання

Пра гэта адзін з лідараў прафсаюза РЭП паведаміў сайту palitviazni.info.

“Магчыма, крымінальна-выканаўчая інспекцыя Фрунзенскага раёна пайшла на такі крок, таму што за ўвесь час адбыцця пакарання да мяне не было ніякіх заўваг і прэтэнзій”, – кажа Ігар Комлік.

Вячаслаў Касінераў: Хлопцаў вырашылі ізаляваць

Вячаслаў Касінераў распавёў сайту palitviazni.info пра тое, што палітвязні Іван Комар і Мікіта Емельянаў працягваюць чакаць разгляду апеляцыі ў СІЗА г.Жодзіна.

“Перавод хлопцаў з Мінска ў Жодзіна – гэта, магчыма, такая форма ізаляцыі і ціска на іх”, – адзначае Вячаслаў Касінераў.

Алесь Круткін: Я патрапіў на паўтара месяца ў варожы палон

 На волю выйшаў полацкі актывіст Алесь Круткін, які за расклейку ўлётак адсядзеў у ізалятарах часовага ўтрымання 45 сутак запар.

“Я цудоўна ведаю, што гэтае пакаранне – помста за маю інфармацыйную дзейнасць, – распавёў Алесь сайту сайту palitviazni.info.

Зміцер Паліенка: Адбываць пакаранне не пачаў. Пра мяне забыліся?

Былы палітвязень Зміцер Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо месяц пасля рашэння Вярхоўнага суда прысуд у дачыненні да яго не можа ўступіць у сілу.

“Я нават сам зацікаўлены як мага хутчэй пачаць адбываць пакаранне, але дзіўным чынам усе маўчаць, – кажа суразмоўца. – Таму ў маім жыцці пасля вынясення судовага рашэння нічога не змянілася”.

Міхаілу Жамчужнаму перадалі грошы і дзве бандэролі

Палітвязень Міхаіл Жамчужны па-ранейшаму знаходзіцца ў Віцебскім следчым ізалятары.

“Як мінімум да 20 сакавіка Міхаіл будзе ў Віцебску, а затым яго, відаць, ізноў адправяць у Горацкую калонію”, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Леанід Свецік.

Экс-палітвязень Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт

5 сакавіка Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт з нагоды пашкоджання яго маёмасці.

“Не думаю, што мне нешта кампенсуюць, але ў любым выпадку факты такога дробнага паскудства трэба выкрываць”, – распавёў Зміцер сайту palitviazni.info.