Ігар Аліневіч: Наступаюць часы, калі ўнёсак павінен рабіць кожны…

Маці былога палітвязня Ігара Аліневіча, які зараз ізноў знаходзіцца за кратамі, распавяла, пра што піша з ізалятара яе сын.

“Жнівень падзяліў час на “да” і “пасля”, – напісаў Ігар.- Столькі зла вылілася, столькі было чаканняў і добрых учынкаў. Усё гэта прымушала глядзець у глыбіню сваёй душы…”

Ігар Аліневіч – былы палітвязень і актывіст анархісцкага руху. Быў затрыманы 28 лістапада ў 2010 года ў Маскве і вывезены невядомымі ў Беларусь.

27 траўня 2011 года суд Заводскага раёна Мінска пакараў Ігара 8 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён быў абвінавачаны паводле часткі 2 артыкула 339 КК РБ (хуліганства, здзейсненае групай асоб) і частак 2 і 3 артыкула 218 КК (пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры). Пазней памілаваны Лукашэнкам.

У 2013 годзе за кнігу «Еду ў Магадан» Ігар Аліневіч атрымаў галоўную ўзнагароду і стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Францішка Аляхновіча Беларускага ПЭН-цэнтра. А ў 2016 годзе Аліневіч стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2015 год у намінацыі «За асабістую мужнасць».

У ноч з з 28 на 29 кастрычніка 2020 году пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі Ігар Аліневіч быў затрыманы беларускімі памежнікамі.

Аліневіч працяглы час жыў за мяжой і ў Беларусь амаль не вяртаўся, хаця ўвесь час перажываў за падзеі, якія тут адбываюцца.

Зараз дзеянні Ігар Аліневіча і яго паплечнікаў кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 289 КК як акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай. Санкцыя гэтага артыкула — пазбаўленне волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

“Хачу папрасіць прабачэння, што ізноў прынёс вам боль, — напісаў Ігар ліст сваім бацькам. – Жнівень падзяліў час на “да” і “пасля”. Столькі зла вылілася, столькі было чаканняў і добрых учынкаў. Усё гэта прымушала глядзець у глыбіню сваёй душы.

Затым была паездка ў французскія музеі Веркор (цэнтр французскага супраціву ў часы Вялікай Айчыннай вайны), дзе я задаваўся пытаннем: пра што нагадваюць нам лёсы тых людзей? Здараецца, наступаюць часы, калі ўнёсак павінен зрабіць кожны. Суразмерна са сваімі сіламі, здольнасцямі і духу. А гэтага ў мняе дастаткова”.

“Усё-такі нязвыкла, што ізноў падтрымліваем сувязь такім чынам, але гэтым разам абставіны іншыя, – дадае Ігар Аліневіч. – Надышоў час транзіта грамадскіх інстытутаў, і я ўпэўнены, што ўсё будзе добра”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Cяргей Антончык
  • Васіль Старавойтаў
  • Аляксандар Малчанаў
  • Зьміцер Новік
  • Алесь Міхалевіч