Ігар Аліневіч пра суды ў турмах: Гэта як «тройкі» ў ГУЛАГу

alinevich_igarЯк паведаміў Сайт “Радыё Свабода” Палітвязень Ігар Аліневіч даслаў дамоў ліст, зь якога вынікае, што ён ведае пра сытуацыю зь Мікалаем Дзядком.

аці палітвязьня Валянціна кажа, што раней яе ліст да сына не прапусьціла турэмная цэнзура толькі таму, як яна мяркуе, што ў ім перадаваліся прывітаньні Ігару ад Мікалая Статкевіча і Мікалая Дзядка. Але, як аказалася, Ігар Аліневіч зь іншых крыніц даведаўся пра тое, што ягонаму сябру пагражае яшчэ год турмы. «Ён дужы і вытрымае», — мяркуе Ігар Аліневіч.

Валянціна Аліневіч: «Ён даслаў ліст, і піша, што ўсё ведае пра Дзядка. Вельмі, канечне, гэта яго разгубіла, але пры гэтым ён кажа, што пра Колю Дзядка вельмі добрага меркаваньня. Кажа, што за гэты час той так загартаваўся, што мусіць вытрымаць. Кажа, няма чаго мець ілюзіі наконт выніку суду. І параўноўвае гэты 411-ты артыкул Крымінальнага кодэксу, які дазваляе трымаць нязгодных арыштантаў столькі, сколькі трэба, з судамі ў часы сталінскіх рэпрэсій у ГУЛАГу. Ён шмат чытае і ведае, што тады існавалі так званыя „тройкі“, якія выносілі патрэбныя прысуды, і людзі маглі сядзець адзін тэрмін за другім. У нас ў Беларусі такі анахранізм застаўся».

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны Аліневіч не прызнаў, а ў калёніі адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні. Цяпер Аліневіча трымаюць у віцебскай калёніі, дзе ён ужо трапляў у карцэр.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікалай Аўтуховіч
  • Юрый Рубцоў
  • Зьміцер Мядзьведзь
  • Алег Сурган
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў