У СІЗА палітвязень Павел Севярынец рыхтуе хрысціянскія віктарыны

Жонка палітвязня Вольга Севярынец паведаміла, што Павел адказвае абсалютна на ўсе лісты, але, магчыма, многія з іх не даходзяць.

“Ён стараецца шмат працаваць, – кажа Вольга. – Рыхтуе зараз хрысціянскія віктарыны і просіць тых, хто піша яму лісты, падкідваць цікавыя факты аб беларускіх хрысціянах у спорце, навуцы, эканоміцы, архітэктуры, музыцы і кіно”.

Вольга Севярынец адзначае, што яе муж адказвае на ўсе лісты, і, калі камусьці карэспандэнцыя не прыходзіць, значыць, што ліст альбо не прайшоў цэнзуру, альбо яго проста выкінулі. Па яе словах, штодзённа Паўлу прыходзіць каля 10-15 лістоў.

“Ён стараецца шмат працаваць, – кажа Вольга Севярынец. – Рыхтуе зараз хрысціянскія віктарыны і просіць тых, хто піша яму лісты, падкідваць цікавыя факты аб беларускіх хрысціянах у спорце, навуцы, эканоміцы, архітэктуры, музыцы і кіно.

Буду вельмі ўдзячная, калі хтосьці зможа альбо мне нешта цікавае перадаць (падказаць літаратуру ці артыкулы), альбо асабіста напіша Паўлу”.

Па словах Вольгі, на днях быў зроблены новы наклад энцыклапедыі Паўла Севярынца пра нашу Радзіму “Люблю Беларусь”.

“А пару тыдняў таму ўзламалі Пашын Тэлеграм-канал, што можа сведчыць пра зрухі ў яго справе, — дадае Вольга Севярынец. – Магчыма, хутка нешта новае даведаемся.

Паша – мой нязломны рыцар, але чытаю між радкоў, як ён хоча хутчэй да сваіх. Ужо больш трох месяцаў ён на Валадарцы і амаль столькі ж быў на Акрэсціна. 7 снежня будзе паўгода, як Паша не бачыў Францішка, піша, што мы снімся яму кожную ноч.

Кажуць, што Бог не дае выпрабаванняў звыш сілы, тады для мяне гэта выпрабаванне на мяжы сіл. Адзінае, што трымае, гэта Ісус Хрыстос, родныя, сябры і настойлівыя беларусы, якія ўмеюць здзіўляць”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Волчак
  • Уладзімер Някляеў
  • Аляксандар Францкевіч
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Юрый Лявонаў