Паўлу Севярынцу прад’яўлена абвінавачванне

Пра гэта 31 жніўня паведаміла сайту palitviazni.info жонка палітвязня Вольга Севярынец.

“У той жа час Павел верыць, што беларусы ўсё-такі дамогуцца волі!”, – кажа Вольга.

 

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня пасля ўдзелу ў мітынгу ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

Яго змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна, цягам лета там у яго абылося некалькі новых судоў, дзе палітыку дадавалі ўсё новыя суткі адміністрацыйнага арышту. Севярынец павінен быў выйсці на волю 21 жніўня, але напярэдадні стала вядома пра завядзенне на яго крымінальнай справы.

20 жніўня стала вядома, што на Паўла Севярынца заведзеная крымінальная справа.

“У мінулую пятніцу адвакат наведвала Паўла і даведалася, што яму прад’яўлена абвінавачванне, – кажа Вольга Севярынеец. – Ён абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі).

Хаця ніхто не ведае, і, тым больш, ніхто не кажа нам, на падставе якіх фактаў выставілі такое абвінавачванне.

Наколькі вядома, узначальвае следчую групу Аляксандр Агафонаў”.

Са слоў Вольгі Севярынец, Павел мужна трымаецца ў ізалятары і перадае, што захапляецца таксама мужнасцю і вернасцю беларускага народа.

“А яшчэ вельмі радуецца, што цэрквы выступілі ў падтрымку людзей, – дадае Вольга. – Ён верыць, што беларусы ўсё-такі дамогуцца волі!”

palitviazni.info

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Круткін
  • Аляксандар Баразенка
  • Іван Гапонаў
  • Эдуард Пальчыс
  • Аляксандар Шалайка