У СІЗА адваката Віктара Бабарыкі адправілі ў “Шанхай”

Пра гэта паведаміў на волю палітвязень Сцяпан Латыпаў.

“Шанхай” – гэта паўпадвальны корпус з нарамі ў тры паверхі, у якім поўна прусакоў і маргіналаў”, – напісаў Сцяпан.

“У чарговы раз пераконваюся, што ўся наша пенітэнцыярная сістэма пабудавана не з мэтай “выхаваць, растлумачыць, навучыць нечаму добраму”, а “зняважыць, растаптаць, прымусіць адчуваць сябе недачалавекамі”, – паведаміла Ірына Козікава – сястра Максіма Знака. – Пасля такога пра якое вяртанне да нармальнага жыцця і пра якую карысць для грамадства можна казаць?”.

Такім чынам Ірына пракаментавала інфармацыю ад Сцяпана Латыпава пра тое, у якіх умовах зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага Максім Знак.

“Максім сядзіць у “Шанхаі”, – напісаў ён. – Гэта паўпадвальны корпус з нарамі ў тры паверхі, поўны прусакоў і маргіналаў. Там я ляжаў гадзінамі, абгарнуўшы твар мокрым ручніком. Выцягнуў мяне адтуль лекар…”

“Вось усё, што трэба ведаць пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА чалавека, які не зрабіў НІЧОГА супрацьзаконнага, – дадае яго сястра. – І пры гэтым Макс яшчэ чытае кнігі, піша неверагодныя лісты і падбадзёрвае ўсіх нас.

Неверагодна, але факт. Я ўпэўнена, што сілы пратрымацца там можа даць толькі наша падтрымка. Таму пішыце лісты Максіму і іншым палітвязням. Для вас гэта 5 хвілін часу, а для зняволеных – востраў спакою ў моры неадэкватнасці.

***

Падчас выбарчай кампаніі Максім Знак быў адвакатам і даверанай асобай Віктара Бабарыка і Марыі Калеснікавай.

Быў затрыманы раніцай 9 верасня. У той жа дзень Следчы камітэт афіцыйна паведаміў, што “Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта працягваецца расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

У адносінах да падазраваных Марыі Калеснікавай і Максіма Знака с санкцыі пракурора была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Праваабарончай супольнасцю Максім Знак прызнаны палітвязнем.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Марцалеў
  • Міхась Крываў
  • Мікалай Аўтуховіч
  • Уладзімер Сяргееў
  • Сяргей Скрабец