“Максім спадзяецца, што прававыя працэдуры некалі пачнуць працаваць…”

Палітвязень Максім Знак, які быў адвакатам і даверанай асобай Віктара Бабарыка і Марыі Калеснікавай, застаецца пад вартай да 9 сакавіка.

“Дзякуй усім за падтрымку, – перадае Максім на волю. – Не падайце духам!

Як вядома, днямі суд Партызанскага раёна адмовіў у скарзе абароны Максіма Знака на падаўжэнне тэрміну зняволення да 9 сакавіка.

“Як юрыст Максім спадзяецца, што прававыя працэдуры пачнуць некалі працаваць і даваць людзям абарону, – кажа адвакат Зміцер Лаеўскі.Максім – мужны чалавек і перадае ўсім – не падаць духам. Максім адчувае падтрымку, бачыць яе ў лістах, ведае, што мноства людзей думае пра яго”.

Абарона будзе абскарджваць рашэнне Партызанскага суда ў Мінскім гарадскім судзе і працягне барацьбу за Максіма.

***

Падчас выбарчай кампаніі Максім Знак быў адвакатам і даверанай асобай Віктара Бабарыка і Марыі Калеснікавай.

Быў затрыманы раніцай 9 верасня. У той жа дзень Следчы камітэт афіцыйна паведаміў, што “Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта працягваецца расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

У адносінах да падазраваных Марыі Калеснікавай і Максіма Знака с санкцыі пракурора была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Праваабарончай супольнасцю Максім Знак прызнаны палітвязнем.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Гапонаў
  • Уладзімер Яроменак
  • Натальля Радзіна
  • Васіль Парфянкоў
  • Кастусь Лукашоў