Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада

Суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада

На сераду 2 лістапада прызначаны судовы працэс па справае Алеся Бяляцкага. Крымінальную справу будзе весці суд Першамайскага раёна Менска (суддзя Сяргей Бандарэнка), аднак працэс будзе праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна. Пачатак – а 10-ай гадзіне.

Паўла Севярынца высылаюць з Віцебскай вобласці

0 Comments
Паўла Севярынца высылаюць з Віцебскай вобласці
Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец будзе адбываць тры гады абмежавання волі за межамі Віцебскай вобласці — у спэцкамэндатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Бесчалавечнае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і пагрозы іх жыццю павінны быць неадкладна спыненыя

Бесчалавечнае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі і пагрозы іх жыццю павінны быць неадкладна спыненыя
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі, Праваабарончы цэнтр “Вясна“, рашуча асуджаюць бесчалавечнае абыходжанне з палітычнымі зняволенымі ў турмах Беларусі, у тым ліку адсутнасць здавальняючага медыцынскага абслугоўвання, псіхалагічны ціск у спалучэнні з пастаяннымі пагрозамі смерці і неабгрунтаваным этапаваннем зняволеных.

Заява ISC/CD аб затрыманні Алеся Бяляцкага

Міжнародны няўрадавы Каардынацыйны камітэт Супольнасці дэмакратый (ISC/CD) асудзіў арышт вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. ISC/CD патрабуе неадкладна вызваліць старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” і ўсіх беларускіх палітвязняў.