Cледства па “справе Паліенкі” працягнута да канца чэрвеня

Пра гэта паведаміў актывіст Вячаслаў Касінераў – сябра і паплечнік былога палітвязня Змітра Паліенкі.

“Пакуль на Паліенку спрабуюць “павесіць” усе тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэкса”, – распавёў ён.

Нагадаем, што экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў СІЗА-1.

Утрыманне Зміцера пад вартай і следства працягнуты да канца чэрвеня, – паведаміў Вячаслаў Касінераў у Фэйсбук. – Пакуль на яго спрабуюць павесіць усе тыя ж тры артыкулы крымінальнага кодэкса. А сёння Зміцер атрымаў 26 кг ежы і неабходных рэчаў, а таксама 50 рублёўна рахунак. Далучайцеся да салідарнасьці з тымі, хто пакутуе за свае ідэі!

Напісаць Змітру Паліенку можна па адрасе:

Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч

вул. Валадарскага 2, СІЗА-1

220030

Мінск, Беларусь

Дапамагчы матэрыяльна можна праз яго дзяўчыну Насту:

(IBAN): BY58AKBB30140002388305210000
4255 2003 0636 7970 08\20

(Беларусбанк. VISA)

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Крук
  • Зьміцер Завадскі
  • Міхась Субач
  • Алесь Чарнышоў