Што здзівіла Зміцера Дашкевіча?

Лідар «Маладога Фронту» і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч атрымаў паведамленне пра спыненне крымінальнай справы па ч.3 арт.293 «Арганізацыя масавых беспарадкаў» з прычыны «адсутнасці ў дзеянні складу злачынства».

“Не памятаю выпадкаў, каб узбуджалі справу, абвінавачвалі, а затым спускалі яе на тармазах і, тым самым, па сутнасці прызнаваліся ў сваіх памылках”, – заявіў Зміцер сайту palitviazni.info.

«Шчыра сказаць, я б менш зьдзівіўся, каб мяне пасадзілі ізноў. Трэба прызнаць, створаны 20 сакавіка адзьдзел фантастыкі ГБ спрацаваў нестандартна. Месяц пратрымаць па турмах і заявіць: «у вашых дзеяньнях няма складу злачынства» — такога, на маёй памяці, з КДБ яшчэ не здаралася. Гэта наша агульная невялікая перамога. А вялікая будзе тады, калі ўсе затрыманыя па «справе патрыётаў» атрымаюць гэткія ж паперкі. Зараз пайду забіраць 16 канфіскаваных бел-чырвона-белых сьцягоў і банэр «Пагоні». Жыве Беларусь!» — напісаў Зміцер у сваім фэйсбуку.

– Вельмі здзівіўся, калі даведаўся, што справу спынілі, таму што ў маіх дзеяннях няма складу злачынства, – распавядае Зміцер Дашкевіч. – Тады ўзнікае лагічнае пытанне: за што кідалі за краты, арганізоўвалі ўвесь гэты цырк з затрыманнем? І я насамрэч не памятаю выпадкаў, каб узбуджалі справу, абвінавачвалі, а затым спускалі яе на тармазах і, тым самым, па сутнасці прызнаваліся ў сваіх памылках.

– У такім выпадку, што гэта было?

– Я і раней казаў, што ўсё гэта нагадвала нейкі прыступ істэрыі ва ўлады на хвалі вясновых пратэстаў. Трэба было знайсці, як кажуць, казлоў адпушчэння. Да таго ж, магчыма, на сітуацыю з затрыманнямі паўплывала і наша барацьба супраць будаўніцтва ў Курапатах, бо за краты кінулі усіх найбольш актыўных абаронцаў.

– Адным словам, вамі вырашылі запужаць, збіць хвалю пратэстаў.

– У пэўным сэнсе – так. Вырашылі надаць большую гучнасць справе.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Дзяніс Дзянісаў
  • Анатоль Букас
  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Максім Дашук