Наста Дашкевіч: Яны дзейнічалі быццам па замове…

25 студзеня ў грамадскага актывіста і былога палітвязня Зміцера Дашкевіча судовыя выканаўцы забралі аўтамабіль праз нясплочаныя штрафы за ўдзел у акцыях.

“Што гэта было? Канфіскацыя? Арышт? З-за якіх канкрэтна штрафаў? – больш падрабязна распавяла пра гэтую гісторыю сайту palitviazni.info жонка актывіста Наста Дашкевіч. – Справа ў тым, што напярэдадні маёмасць не апісвалася, прадстаўнікі ўлады нават дакументы свае не хацелі паказваць. Яны б і машыну ціха забралі, каб суседзі нам не паведамілі. Але хіба так робіцца ў нармальнай прававой дзяржаве?..”

 

“Я гэтых судовых прыставаў бачу другі раз у жыцці, – напісала ў Фэйсбуку жонка актывіста Наста Дашкевіч. – Машыну дагэтуль не апісвалі, ніякіх дакумантаў не паказвалі. Машына была на Змітру, бо штрафы ўсе мы выплачвалі і ў вус ня дзьмулі. Таму быў загад на легальны бандытызм – неясна па якой прычыне. Судовыя прыставы нават баяліся і не хацелі паказваць дакуманты, бо разумелі, што парушаюць закон. Яны кідаліся пад колы, калі Зміцер сеў за стырно перад эвакуатарам. Ну вось нафіга такая дзерзасць, за новымі зорачкамі? Яны часта так робяць? Ім жа прасцей выклікаць міліцыю. І яшчэ. Яны нават не папярэдзілі нас. Нават не пагрукалі ў дзверы. Гэта да мяне прыйшлі суседзі і сказалі, што вашу машыну забіраюць. Значыцца яны наогул хацелі гэта зрабіць уціхую. Вы можаце такое ўявіць?

– Нам пагрукалі суседзі і распавялі, што забіраюць на эвакуатары нашу машыну, – больш падрабязна распавяла Наста пра гэтую гісторыю сайту palitviazni.info. – Выйшлі на вуліцу, бачым, што гэта сапраўды так, а нейкія людзі здымаюць працэс яшчэ і на відэа. Затым прыехалі журналісты, а судовыя выканаўцы выклікалі ДАІ і міліцыю. У выніку машыну забралі.

– Ці мае гісторыя працяг?

– Сёння, 26 студзеня, будзем разбірацца з судовымі прыставамі. Трэба ж даведацца, што гэта было? Канфіскацыя? Арышт? З-за якіх канкрэтна штрафаў? Справа ў тым, што напярэдадні маёмасць не апісвалася, прадстаўнікі ўлады нават дакументы свае не хацелі паказваць. Яны б і машыну ціха забралі, каб суседзі нам не паведамілі. Але хіба так робіцца ў нармальнай прававой дзяржаве?

Увогуле, сітуацыя настолькі абсурдная! Яны ж не могуць проста так забраць машыну, паколькі яна з’яўляецца нашай з мужам сумеснай маёмасцю. І тое, што ў Змітра ёсць некаторыя запазычанасці па штрафах, не нагода, каб пазбаўляць аўтамабіля і мяне. Можна было б, напрыклад, пазбавіць права выезду за мяжу, заблакаваць ягоныя рахункі… Таму будзем абскарджваць рашэнне і, магчыма, дойдзем нават да суда. Праўда, нават, калі нам вернуць машыну, за знаходжанне на штрафной стаянцы могуць налічыць такія сумы, што пасля за галаву схопішся.

– Спрабавалі прааналізаваць сітуацыю, чаму так адбылося?

– Не ведаю. Але, паўтаруся, усё было настолькі незаконна і нахабна, што ад такой нахабнасці мы нават разгубіліся. Зараз будзем кансультавацца з юрыстамі, каб рухацца ў правільным накірунку.

– На якую суму ў Зміцера неаплочаных штрафаў?

– Дпакладна не ведаем. Нашу машыну ўжо ацанілі ў 12 тысяч рублёў, але тыя ж судовыя выканаўцы нават не мелі інфармацыі, колькі муж павінен яшчэ заплаціць. Можа быць, тры альбо чатыры штрафы не аплаціў… Але ж гэта не тыя сумы, каб забіраць машыну. І навошта рабілі ўсё так паспешліва, каб нават не паказаць свае дакументы? Дзейнічалі быццам па замове…

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні