Наста Дашкевіч: “Мужа затрымлівалі брутальна. Такога ўжо даўно не сустракалі”

dashkevich-8-18 верасня быў затрыманы былы палітвязень, акьывіст “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч.

“Мне пазваніла суседка, каторая пачула крык Змітра «Дапамажыце», – напісала Наста Дашкевіч, жонка Зміцера, на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. – Яго грузілі скручанага ў аўтобус чалавек 10-15, від у яго быў вельмі памяты. У выніку Зьмітра адвезлі на бусе. Спалоханыя цётачкі, не хаваючы слёзаў, крычалі: «Ён іншага меркавання! Біць-та яго за што! За што біць!».

Нагадаем, сёння «Малады Фронт» меў намер правесці акцыю каля расійскай амбасады, прысвечаную Аршанскай бітве. Акцыя мае лозунг «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!».

«Народзе, тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе!» — напісаў лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч. — Таму мы заклікаем адзначыць 502-ю гадавіну Бітвы пад Воршай — Дзень беларускай вайсковай славы! Нагадаем Расіі, што яе чакае, калі яна паспрабуе рэалізаваць у Беларусі свае імперскія комплексы».

– Каля 16.30 Зміцер выйшаў з пад’езду, – распавяла Наста сайту palitviazni.info. – Праз некалькі хвілін мне патэлефанавала сяброўка, якая жыве ў доме насупраць і паведаміла, што чула крыкі майго мужа аб дапамозе. Маўляў, чалавек дзесяць невядомых людзей закідваюць Змітра ў белы мікрааўтобус (на фота). Я выйшла і насамрэч убачыла на вуліцы шмат людзей, гэта былі міліцыянты ў цывільным. Апошнія мне нічога не сказалі і з’ехалі.

– Вы звязваеце гэтае затрыманне з акцыяй, якую “Малады Фронт” збіраўся правесці сёння ля расійскай амбасады?

— Толькі з гэтым. Увогуле, такія брутальныя паводзіны мы ўжо даўно не сустракалі.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Віталь Рымашэўскі
  • Павал Сырамолатаў