Зміцер Дашкевіч: 25 жніўня – адзін з самых вялікіх дзён у гісторыі нашай дзяржавы

13177193_935527626545687_714943697413099535_nБылы палітвязень Зміцер Дашкевіч распавёў сайту palitviazni.info, што для яго значыць дзень 25 жніўня, і чаму ў гэты дзень ён абавязкова выйдзе на вуліцу пад бел-чырвона-белым сцягам.

Малады Фронт заклікаў правесці ў Мінску 25 жніўня святочнае шэсце пад нацыянальнымі сцягамі па праспекце Незалежнасці.

Акцыя будзе прымеркаваная да гадавіны надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону.

Удзельнікі акцыі плянуюць сабрацца а 18 гадзіне ля помніка Янку Купалу і потым рушыць пад нацыянальнымі сцягамі па праспекце да плошчы Незалежнасьці.

Нагадаем, у жніўні 1991 году перад пачаткам сесіі Вярхоўнага Савета група дэпутатаў БНФ дамаглася жывога тэлеэфіру і звярнулася да жыхароў Мінска з заклікам прыходзіць на плошчу перад Домам ураду. На плошчы сабраліся тысячы людзей. Праз некалькі тыдняў Вярхоўны Савет змяніў назву краіны (замест БССР – Рэспубліка Беларусь) і надаў бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» статус дзяржаўных сімвалаў.

“Для мяне, як мяркую і для многіх іншых патрыётаў нашай краіны, 25 жніўня – адзін з самых вялікіх і слаўных дзён у гісторыі нашай дзяржавы, – кажа Зміцер Дашкевіч. – Была абвешчана незалежнасць, пачалося прызнанне Беларусі іншымі краінамі. Таму, безумоўна, не адзначыць гэты дзень проста немагчыма”.

Са слоў Зміцера Дашкевіча, у сталіцы людзі могуць прыходзіць у сквер Янкі Купалы, дзе святкаванні пачнуцца з купалаўскіх чытанняў.

“Гэта сімвалічна, бо менавіта Купала быў ледзь не галоўным каталізатарам нацыянальнай барацьбы беларускага народа за волю, – дадае ён. – А пасля мы рушым па праспекце Незалежнасці да плошчы Незалежнасці, што таксама сімвалічна. Дазвол у гарадскіх уладаў мы нават не прасілі, бо ўжо надакучыла гуляць у гэтыя гульні. Усё роўна не дазволілі б адсвяткаваць гэты дзень”.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Казакоў
  • Ірына Халіп
  • Андрэй Саньнікаў
  • Барыс Гарэцкі
  • Вячаслаў Сіўчык