Зміцер Дашкевіч: Людзям трэба быць паслядоўнымі

timthumb.php Лідар “Маладога Фронту” і экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч на сайце арганізацыі выказаў сваё стаўленне да паводзінаў беларусаў Васіля Парфянкова і Эдуарда Лобава (таксама былыя палітычныя зняволеныя), якія ва Ўкраіне ўдзельнічалі ў пагроме расійскіх банкаў.

“У нашым канкрэтным выпадку не мае значэння, быў ты палітзняволеным альбо не, – распавёў Зміцер Дашкевіч сайту palitviazni.info. – Трэба ацэньваць сёняшнія ўчынкі і рэчы. І ізноў-такі – я нікога не асуджаў і не асуджаю. Сутнасць не ў гэтым. Я проста хачу сказаць, што людзям трэба быць паслядоўнымі”.

«Расправа з аддзяленнямі банкаў у Кіеве прайшла б па-за нашаю ўвагаю (ці мала хто і з чым распраўляецца ва Ўкраіне), каб не асобы некаторых удзельнікаў зачысткі — беларусаў, што на радзіме адзначыліся гераізмам, стаічна трымаліся ў вязніцах, а ва Ўкраіну паехалі змагацца за нашу і вашу свабоду. Але любыя перамены і любое адраджэнне трэба пачынаць з сябе. І таму было б лагічней, каб Парфянкоў з Лобавым перайшлі на беларускую ці нават украінскую мову — і такім чынам пачалі б адраджэнне нацыі кожны ў сваёй галаве», – напісаў Зміцер Дашкевіч.

– Кожны чалавек адказны за свае ўчынкі, – дадае Зміцер. – Але, відаць, некаторым людзям прасцей быць героямі і сядзець у турме. Пасля таго, як я агучыў сваю пазіцыю адносна Лобава і Парфянкова, мяне некаторыя крытыкавалі. Вось, маўляў, Васіль Парфянкоў – герой, ён гераічна сядзіць. І гэта для мяне парадокс – адпраўляцца такім гераічным чынам за краты. Праўда, калі ты ў іх пытаеш: “Хлопцы, а чаму б вам не вывучыць лепш родную мову?”, то яны адказваюць: “Гэта для нас цяжка”. Дык вось, на мой погляд, гэта, як мінімум, поўнае глупства, калі чалавек можа сядзець у турме героем, але яму складана размаўляць на мове. І ўсё гэта выглядае крыху сумнавата.

– Васіль Парфянкоў і Эдуард Лобаў – украінскія байцы-добрахвотнікі…

– Тое, што рабіць ва Украіне з расійскімі банкамі, – гэта справа ўкраінскага народа. Але ж беларусы, якія туды накіраваліся і прасілі ўкраінскае грамадзянства, напэўна ж, не для таго туды ехалі, каб разбірацца з палітыкай дзяржавы. Я лічу, што гэта прарэгатыва ўкраінскага народа.

– І Парфянкоў, і Лобаў – былыя беларускія палітвязні і ў свой час пацярпелі ад беларускага рэжыму. Вас не крытыкавалі за тое, што не падтрымалі сваіх былых “калег”?

– І што з таго, што яны – былыя палітвязні? Многія актывісты і палітыкі прайшлі ў Беларусі праз турмы. У нашым канкрэтным выпадку не мае значэння, хто сядзеў, а хто не. Трэба ацэньваць сёняшнія ўчынкі і рэчы. І ізноў-такі – я нікога не асуджаў і не асуджаю. Сутнасць не ў гэтым. Я проста хачу сказаць, што людзям трэба быць паслядоўнымі. Можна шмат чуць гучных слоў ад некаторых пра адраджэнне нацыі, супрацьстаянне расійскай агрэсіі, але элементарна вывучыць родную мову яны не могуць. А пайсці і кідаць камяні ў вокны – вось гэта сапраўдная справа для адраджэння нацыі. Паўтаруся, трэба быць паслядоўнымі. Ёсць пэўная іерархія рэчаў, якія трэба рабіць у першую чаргу для сапраўднага адраджэння.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Эдуард Лобаў
  • Сяргей Башарымаў
  • Зьміцер Хведарук