У сям’і Зміцера і Насты Дашкевічаў папаўненне

dashkevich-shliub_2 У сваім фэйсбуку былы палітвязень Зміцер Дашкевіч напісаў: «Сын! Чакаць больш не меў жадання і папрасіўся на два тыдні раней за планаванае. Давід Дашкевіч, 2970, 51. Усім дзякуй за малітвы!»

Нагадаем, Зміцер Дашкевіч – сустаршыня зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту”, экс-палітвязень. Наста Дашкевіч (Палажанка) — былая лідарка маладафронтаўцаў. Яны распісаліся ў калоніі, дзе быў у зняволенні Зміцер, у канцы 2012 года. У чэрвені 2014 года ў іх нарадзілася першае дзіця – дачка Мара.

“Калі Бог дасць, то двое дзяцей – гэта не мяжа”, – кажа Зміцер сайту palitviazni.info.

Зміцер Дашкевіч — сустаршыня зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту», колішні палітвязень, адбываў пакаранне за падзеі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі 2010-га. Прасядзеў больш за тры з паловай гады. Зараз займаецца мэблевым бізнэсам.

Наста Дашкевіч (Палажанка) — паплечніца Змітра па «Маладым фронце». Пасля разгону Плошчы-2010 некалькі тыдняў правяла ў турме КДБ. Стала першай беларускай, якая атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасць. Узнагароду ўручала дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.

Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка ажаніліся 27 снежня 2012 у гродзенскай турме. Пасля вызвалення Змітра маладыя зладзілі ў жніўні 2013 года сапраўднае вяселле. 9 чэрвеня 2014 году ў іх нарадзілася дачка Мара.

Пазней Зміцер распавядаў, як яму даводзіцца ў якасці бацькі. У мяне і выходныя бываюць, – расказваў ён “Нашай Ніве”. – Калі мне не вельмі рана трэба на працу, я заўсёды забіраю Мару ад жонкі, каб яна магла паспаць, бо ёй трэба значна больш прысвячаць сябе Мары. І баўлюся з дачкой тады. Які я бацька? Куды тут строгім быць з гэтым камочкам? Але ад яе спасу няма ўжо ў 9 месяцаў. На ногі стала, дык ад яе цяпер не адысці. Нядаўна сеў за камп’ютар, чую — нешта яна заціхла секунд на 60. Азіраюся, а яна зямлю з вазона есць!

Як распавёў Зміцер Дашкевіч сайту palitviazni.info, зараз “ён шчаслівы ўдвая”.

“Пазапланавыя роды атрымаліся, але ўсё добра, – кажа ён. – Дарэчы, імя Давід я выбіраў, калі яшчэ чакалі першае дзіця. Тады нарадзілася дзяўчынка, а праз колькі гадоў імя і для хлопчыка спатрэбілася. Чаму Давід? Мне падабаеццаі і гэтае імя, і гэты біблейны персанаж”.

Па словах суразмоўцы, “калі Бог дасць, то двое дзяцей – гэта не мяжа”.

“Трэба кожнаму беларусу старацца, каб у сям’і было больш за пяць дзяцей”, – дадае Зміцер Дашкевіч.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Гайдукоў
  • Антон Сурапін
  • Міхаіл Чыгір