Зміцер Дашкевіч: У расіян зараз адбываецца пэўны разрыў шаблонаў

cdb8a9d4a4cea0108c2c067b99958518Расійскія прапагандысты накінуліся на былога палітвязня Зміцера Дашкевіча.

Днямі расійскі рэсурс Lenta.ru апублікаваў артыкул пад назвай «Другі беларускі фронт», у якім аўтар выказвае заклапочанасць «выступамі беларускіх нацыяналістаў».

«Ідэі беларускіх нацыяналістаў падобныя да ідэй польскіх, украінскіх і літоўскіх нацыяналістаў», – кажа аўтар.

“Расіі не падабаецца ўсё, што падкрэслівае аўтэнтычнасць беларускай нацыі, яе асобную гісторыю і мову”, – канстатуе Зміцер Дашкевіч.

“Малады фронт” – афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі беларуская апазіцыйная арганізацыя, – піша расійскае выданне. – Яе лідар Дашкевіч у лістападзе 2006-га быў асуджаны на паўтары гады абмежавання волі па артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэкса краіны (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). У снежні таго ж году міжнароднай арганізацыя Amnesty International прызнала яго вязнем сумлення. А напрыканцы мінулага году “Малады фронт” заснаваў і стварыў ваенна-патрыятычнае аб’яднанне “Ваяр”, якое зараз не толькі актыўна вярбуе прыхільнікаў, але і праводзіць патрыятычныя трэніроўкі на адкрытым паветры. Да слова, з такіх жа мерапрыемстваў у суседняй Украіне пачыналася дзейнасць забароненай на тэрыторыі Расіі экстрэмісцкай арганізацыі “Правы сектар”.

“Розніца толькі ў тым, што байцы беларускага “Ваяра” адразу вызначылі сваёй мэтай “супрацьстаянне пятай пракрамлёўскай калоне ў Беларусі і расійскай агрэсіі, якую гэтая пятая калона рыхтуе”, – дадае аўтар прапагандысцкага “шэдэўра”.

– У расіян зараз адбываецца пэўны разрыў шаблонаў, – распавёў Зміцер Дашкевіч сайту palitviazni.info. – У школах і з экранаў тэлевізараў іх вучаць, што беларусы – гэта тыя самыя рускія, а тут, аказваецца, дзейнічаюць (ды нават паспяхова, ды нават ніхто іх не кранае) нейкія нацыяналістычныя “страшныя арганізацыі”. Натуральна, у іх адразу ж адбываецца пэўнае страсенне мазгоў.

– Ім нават беларуская вышыванка не падабаецца…

– Расіі не падабаецца ўсё, што падкрэслівае аўтэнтычнасць беларускай нацыі, яе асобную гісторыю і мову.

– Гэта стала нацыянальнай ідэяй ці мы проста бачым чарговыя прапагандысцкія закіды?

– Гэта, напэўна, у крыві. Як слушна сказала Святлана Алексіевіч, Пуцін сядзіць у кожным расіяніну. Імперыялістычная ідэя, рускі шавінізм пасля развалу Савецкага Саюза ўвесь час чакаў рэваншу. І вось зараз дачакаліся. Сёння яны, як рыкаючыя звяры, кідаюцца ў розныя бакі і хочуць, каб было па-іхняму. А так не вельмі атрымліваецца, і яны нервуюцца яшчэ больш. Тут усё бачна няўзброеным вокам і прадказальна. Хочацца сказаць: “Чытайце, хлопцы, класіку”. Маючы на ўвазе перш за ўсё творы Алексіевіч.

– Адны кажуць, што сёння ёсць рэальная пагроза незалежнасці Беларусі з боку Расіі, другія гэта абвяргаюць. Ваша меркаванне?

– Тут трэба глядзець на сітуацыю з розных бакоў. З аднаго боку Беларусь і так даўно ўжо нагадвае Крым, калі глядзець статыстыку, колькі людзей навучаюцца ў Беларусі на рускай мове і выкарыстоўваюць яе. Мы бачым дзяржаўную прапаганду, якая да апошняга часу вяшчала пра еднасць народаў, бачым уладу, якая залежная ад Масквы. З іншага боку Крамлю заўсёды хацелася больш. Яму, напэўна, хацелася б, каб тут усё-такі вісеў не савецка-беларускі сцяг, а расійскі трыкалор. Каб беларуская мова нават намінальна не мела юрыдычных паўнамоцтваў. І пэўнае выратаванне для незалежнай Беларусі тут палягае ў тым, што на сёняшнім этапе нацыянальныя інтарэсы краіны супадаюць з прыватнымі інтарэсамі ўлады, бо, як кажуць, лепш быць першым у вёсцы, чым другім у сталіцы.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ірына Халіп
  • Сяргей Башарымаў
  • Міхаіл Марыніч
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Ігар Аліневіч