Зміцер Дашкевіч: Зараз зручны час для вяртання палітуцекачоў з эміграцыі

Зміцер ДашкевічЗ эміграцыі ў Беларусь вярнуліся Алесь Міхалевіч і Вячаслаў Сіўчык. Можа за імі пацягнуцца і іншыя палітуцекачы?

“Да такога вяртання ў краіну тых, хто ў свой час патрапіў пад палітычныя рэпрэсіі і вымушаны быў пакінуць Беларусь, я стаўлюся вельмі станоўча, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень Зміцер Дашкевіч. – Я лічу, што ўсё ж-такі гэта правільнае рашэнне людзей, якія прэтэтэндуюць на нейкую палітычную ролю. Хоць мы бачым, што крымінальная справа Алеся Міхалевіча не зачыненая, янаі завісла ў нейкім абсурдным стане. Як беззаконна ўзбуджалі гэтыя “крыміналкі”, так і зараз справа не стасуецца з нармальным законам. І зараз з аднаго боку Алеся Міхалевіча трэба адпраўляць за краты, бо па гэтым жа артыкуле ўсе сядзелі. Але ж у нашым выпадку закон як павернеш, так ён і павернецца. Пакуль ідзе палітычная гульня, справа будзе вісець паміж небам і зямлёй”.

Па словах Зміцера Дашкевіча, рана ці позна, але гэтай гульні прыйдзе канец.

“Не першы раз мы назіраем такія ж цыклічныя працэсы, калі ў выпадку неабходнасці атрымання заходніх крэдытаў ці хаця б частковай легітымізацыі ўлады, пачынаецца чарговы віток лібералізацыі, – дадае ён. – Але з часам усё заканчваецца. Бо лагічным завяршэннем лібералізацыі і дэмакратызацыі грамадства быў бы суд над тымі, хто ўчыняў рэпрэсіі, беззаконна адпраўляў людзей на доўгія гады за краты. Да такога дайсці не можа, таму працэсы, якія мы назіраем сёння, мяркую, спыняцца. А пакуль што гульня, якая ідзе з Еўропай, выгадная для ўсіх. Яна выгадная для заходніх палітыкаў і фондаў, для часткі беларускай апазіцыі, якая гулялася ў выбары і, натуральна, для ўлады. Кожны застаецца пры сваім. Хоць трэба адзначыць, што зараз зручны час для вяртання палітуцекачоў з эміграцыі. І некаторыя карыстаюцца шанцам у поўнай меры”.

Адзін з актывістаў беларускай апазіцыі Вячаслаў Сіўчык, які апошнія гады быў у эміграцыі ва Украіне, вярнуўся ў Мінск, але не лічыць, што нешта ў краіне змянілася.

“Пакуль не назіраецца ў Беларусі паслаблення для дэмакратычнага грамадства, – адзначае ён. – Асабліва ўлічваючы, што парушэнні правоў чалавека ў краіне прынялі хранічны характар, пачынаючы з лістапада 1996 году. Сёння кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь абсалютна неабаронены. Няма незалежнага суда, усё пад кантролем улады. І таму я пакуль не пабачыў аніякіх зменаў, якія б маглі сведчыць, што сітуацыя нармалізавалася. Я, напрыклад, пасля вяртання не парушаў ніводнага закона, а мяне ўжо аштрафавалі амаль на 20 мільёнаў рублёў. Палічыце колькі гэта сярэдніх па краіне заробкаў. Таму радавацца, што мяне расстралялі, не варта”.

Вячаслаў Сіўчык дадае, што справа вяртання з замежжа на Бацькаўшчыну “гэта асабістая справа кожнага чалавека”.

“Акрамя таго, што гэта пытанне асабістай волі чалавека, асабістых жаданняў і разумення, што адбываецца з ім і яго сям’і, тут ёсць і пэўныя палітычныя чыннікі, – кажа былы палітуцякач. – Як вядома, існуе шмат краін, дзе да пераменаў улады ў краіне прывяла якраз эміграцыя. Вазьміце таго ж Джузепе Гарыбальдзі, які практычна аб’яднаў Італію. І такіх прыкладаў безліч. Таму мы не ведаем, што будзе ў будучыні, і хто якія ролі там адыграе”.

palitviazni.info

 

, , - у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

03.07.2020 «Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

24.03.2020 Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

21.06.2019 “Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Парфянкоў
  • Павал Шарамет
  • Сяргей Марцалеў
  • Зьміцер Ус
  • Алесь Пушкін