Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, але пяць гадоў таму вярнуўся на радзіму, распавёў сайту palitviazni.info, што яго крымінальная справа па снежаньскіх падзеях 2010 году можа быць закрыта толькі ў 2025 годзе.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы “Аб масавых беспарадках”. Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж-такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. У верасні 2015 годзе палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

“Мая крымінальная справа па падзеях 2010 года прыпынена, але не закрыта, – кажа Алесь Міхалевіч. – Праз дзесяць гадоў яна закрываецца за тэрмінам даўніны, таму можна было меркаваць, што справу спыняць у гэтым годзе. Але на гэта спадзявацца не даводзіцца.

Як аказалася, тэрмін, калі я знаходзіўся за мяжой і ў вышуку (каля 5 гадоў), не ўваходзіць у дзесяцігадовы тэрмін даўніны. Адным словам, аўтаматычна справу могуць закрыць толькі ў 2025 годзе”.

Са слоў Алеся Міхалевіча, калі б яму перакваліфікавалі артыкул на больш лёгкі, то справу маглі б закрыць і зараз.

“Але дзеля таго, каб перакваліфікаваць абвінавачванне, неабходна, каб прыпыненая справа была адноўлена, – тлумачыць экс-кандыдат у прэзідэнты. – На гэта, мяркую, ніхто не пойдзе, таму, хутчэй за ўсё, справа будзе цягнуцца яшчэ пяць гадоў. Таму, відаць, толькі ў 2025 годзе па маёй заяве можна будзе дамагчыся закрыцця справы”.

Алесь Міхалевіч дадае, што яго ўжо даўно не турбуюць следчыя, і сам ён да іх не звяртаецца.

“У мяне і так хапае працы, – кажа суразмоўца. – Як вядома, я аказваю кансультацыі міжнародным юрыдычным кампаніям, якія маюць праблемы з экстрадыцыяй і Інтэрполам”.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

03.07.2020 «Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

24.03.2020 Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

21.06.2019 “Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

03.10.2018 Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

23.04.2018 Былы палітвязень Алесь Міхалевіч зарэгістраваў у Вільні юрыдычны офіс

28.09.2017 Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

28.02.2017 Чаму не закрываюць справу Алеся Міхалевіча?

20.09.2016 Алесь Міхалевіч збіраецца звяртацца па сваёй крымінальнай справе ў Пракуратуру

05.05.2016 Алесь Міхалевіч рыхтуецца да парламенцкай кампаніі

17.02.2016 Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

Іншыя палітычныя вязьні