Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які  быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, але тры гады таму вярнуўся на радзіму, распавёў сайту palitviazni.info, што яго крымінальная справа па снежаньскіх падзеях 2010 году да гэтага часу не закрытая.

“Справа па-ранейшаму знаходзіцца ў падвешаным стане, але ў той жа час і мяне не чапаюць”, – кажа суразмоўца.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы “Аб масавых беспарадках”. Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж-такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. У верасні 2015 годзе палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

“Нічога новага, маю крымінальную справу па-ранейшаму не хочуць закрываць, – кажа Алесь Міхалевіч. – Мяне не чапаюць, і я не раблю ніякія захады ў дачыненні да следчых. Як і раней, займаюся юрыдычнымі справамі, даводзіцца ездзіць па ўсёй Еўропе. Мяне выключылі з базы Інтэрпола, таму тут ніякіх праблем няма”.

Зараз палітык аказвае кансультацыі міжнародным юрыдычным кампаніям, якія маюць праблемы з экстрадыцыяй і Інтэрполам.

“Думаю, у Беларусі маю крымінальную справу не будуць закрываць яшчэ некалькі год, – кажа Алесь Міхалевіч. – Відаць, яна ўжо нікому не цікава…”

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

03.07.2020 «Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

24.03.2020 Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

21.06.2019 “Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

03.10.2018 Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

23.04.2018 Былы палітвязень Алесь Міхалевіч зарэгістраваў у Вільні юрыдычны офіс

28.09.2017 Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

28.02.2017 Чаму не закрываюць справу Алеся Міхалевіча?

20.09.2016 Алесь Міхалевіч збіраецца звяртацца па сваёй крымінальнай справе ў Пракуратуру

05.05.2016 Алесь Міхалевіч рыхтуецца да парламенцкай кампаніі

17.02.2016 Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

Іншыя палітычныя вязьні