Алесь Міхалевіч збіраецца звяртацца па сваёй крымінальнай справе ў Пракуратуру

0,,18709644_303,00 Палітык распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як ацэньвае свой удзел у парламенцкай кампаніі, пра прафесійную юрыдычную дзейнасць і сваю крымінальную справу, якую прыпынілі.

“З пастановай аб прыпыненні справы мне па-ранейшаму не даюць азнаёміцца, а таму збіраюся звяртацца ў Пракуратуру”, – кажа Алесь Міхалевіч.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы “Аб масавых беспарадках”. Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж-такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. Але ў мінулым годзе палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

Крымінальная справа па снежаньскіх падзеях 2010 году ў дачыненні да палітыка была прыпынена, але не зачынена, і яе могуць аднавіць у любы момант.

“Зараз я прымаў удзел у парламенцкай кампаніі, і наяўнасць прыпыненай крымінальнай справы тут не стала перашкодай, – распавядае Алесь Міхалевіч. – А ўвогуле, сама кампанія прайшла без нечаканасцей. Гэта значыць, фальсіфікацыі, якія чакаў, былі. Гэтым разам сістэма фальсіфікацый спрацавала нават больш арганізавана. Але здзівіла, што нават на закрытых участках галасавалі так, як і на астатніх. Гэта, відаць, нейкае ноу-хаў сёлятніх выбараў”.

Што датычыцца крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 году, то тут таксама нечаканасцей і зменаў няма.

“Справа ў ранейшым стане, – адзначае палітык. – Яна прыпынена, мой статус – абвінавачваны. А я абскарджваю тое, што мне не даюць магчымасці азнаёміцца з пастановай аб прыпыненні справы. Са  Следчага камітэту ўжо прыйшоў адказ, што ў адпаведнасці з працэсуальным кодэксам яны не абавязаны знаёміць мяне з гэтымі дакументамі. Зараз збіраюся звяртацца са скаргай у Пракуратуру”.

“Тое, што справа “завісла”, дадае мне хіба што псіхалагічныя нязручнасці, – кажа Алесь Міхалевіч. – Зараз я займаюся прафесійнай юрыдычынай працай і збіраюся займацца гэтым далей”.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

03.07.2020 «Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

24.03.2020 Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

21.06.2019 “Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

03.10.2018 Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

23.04.2018 Былы палітвязень Алесь Міхалевіч зарэгістраваў у Вільні юрыдычны офіс

28.09.2017 Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

28.02.2017 Чаму не закрываюць справу Алеся Міхалевіча?

20.09.2016 Алесь Міхалевіч збіраецца звяртацца па сваёй крымінальнай справе ў Пракуратуру

05.05.2016 Алесь Міхалевіч рыхтуецца да парламенцкай кампаніі

17.02.2016 Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

Іншыя палітычныя вязьні