Алесь Міхалевіч рыхтуецца да парламенцкай кампаніі

indexЭкс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году (тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам), зараз рыхтуецца балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

“У той жа час хачу нагадаць, што мая крымінальная справа не зачыненая, а прыпыненая”, – распавёў сайту palitviazni.info палітык.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы “Аб масавых беспарадках”. Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж-такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. Але ў мінулым годзе палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

“Мая крымінальная справа па-ранейшаму прыпыненая, – кажа Алесь Міхалевіч. – Мяне не выклікаюць да следчых, нічога не пытаюць, бо і не павінны гэтага рабіць. Справа ж прыпыненая, а значыць вытворчасць не вядзецца. Пакуль яе не адновяць, нічога рабіць не будуць. Але справу і не закрываюць, бо тады следчыя вымушаны будуць прызнаць мяне невінаватым, хаця я правёў некалькі месяцаў у турме. Тады ўзнікне пытанне: “Калі не вінаваты, то тады на якой падставе знаходзіўся за кратамі?”  Па міжнароднай лініі я стараюся нейкім чынам паўплываць на сітуацыю, але не больш за тое”.

Па словах палітыка, зараз ён займаецца падрыхтоўкай да свайго ўдзелу ў парламенцкай кампаніі.

“Фактычна кампанія ўжо ў чэрвені стартуе, але асноўная частка агітацыі будзе ў жніўні, – працягвае ён. – Каманда ў мяне цалкам яшчэ не сфармавана, хаця ў цэлым план ужо ёсць. Колькі сілаў ёсць, столькі і кіну на барацьбу. Але ўжо сёння я не сумняюся, што за мяне людзі прагаласуюць. Гэта акруга, дзе я раней балатаваўся, там заўсёды была падтрымка”.

palitviazni.info  

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

03.07.2020 «Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

24.03.2020 Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

21.06.2019 “Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

03.10.2018 Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

23.04.2018 Былы палітвязень Алесь Міхалевіч зарэгістраваў у Вільні юрыдычны офіс

28.09.2017 Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

28.02.2017 Чаму не закрываюць справу Алеся Міхалевіча?

20.09.2016 Алесь Міхалевіч збіраецца звяртацца па сваёй крымінальнай справе ў Пракуратуру

05.05.2016 Алесь Міхалевіч рыхтуецца да парламенцкай кампаніі

17.02.2016 Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

Іншыя палітычныя вязьні