Кандыдатура Бяляцкага накіраваная ў Нобелеўскі камітэт

Подпісы за вылучэнне Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру перададзеныя ў Камітэт.

Заява на рэгістрацыю кандыдатуры беларускага праваабаронцы на Нобелеўскую прэмію міру была перададзеная ўчора ў Камітэт. Пад ёй падпісаўся 151 польскі парламентар з урадавай Грамадзянскай платформы (PO) і апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць» (PiS).

Пра адпраўку ліста з подпісамі членаў Сейма паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі Адам Ліпіньскі (PIS). Ён збіраў подпісы дэпутатаў PiS, а дэпутатаў PO – Роберт Тышкевіч, перадае PAP (пераклад – charter97.org).

«Мы спадзяемся, што на гэты раз усё атрымаецца і Бяляцкі атрымае ў гэтым годзе Нобелеўскую прэмію міру. Мы хочам, каб дзейнасць апазіцыі ў Беларусі была ўшанаваная. Бяляцкі з’яўляецца адным з найбольш вядомых яе дзеячаў і сядзіць у турме. Беларуская апазіцыя знаходзіцца ў вельмі цяжкім становішчы. Прэмія ўмацавала б яе дух і адкрыла новыя магчымасці», – сказаў Ліпіньскі.

Нагадаем, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі застаецца ў спісе кандыдатаў на працягу ўсяго тэрміну яго зняволення. Гэта ўжо трэці раз, калі вядомага беларускага праваабаронцу вылучаюць кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі.

24 лістапада 2011 год суд прызнаў кіраўніка «Вясны» вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прысудзіў да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступаюць на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

charter97.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мечыслаў Яськевіч
  • Зьміцер Завадскі
  • Валеры Шчукін
  • Ігар Корсак