Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі пракаментаваў сайту palitviazni.info сёняшні наступ уладаў на тэлеканал “Белсат”.

“Ператрус у офісе “Белсату” – гэта працяг “справы БЕЛТА” ў межах падрыхтоўкі да чарговай выбарчай кампаніі, – лічыць праваабаронца.

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” паведамляе, што раніцай 9 красавіка ў офіс тэлеканала “Белсат” у Мінску прыйшлі міліцыянты рабіць ператрус.

На гэта маецца пастанова Следчага камітэта. У межах якой справы праводзіцца гэта следчае дзеянне, пакуль невядома.

“Ператрус у офісе “Белсату” – гэта працяг “справы БЕЛТА” ў межах падрыхтоўкі да чарговай выбарчай кампаніі, – кажа Алесь Бяляцкі. – Няма ніякага сумневу, што такім чынам улады рыхтуюцца да выбарчай кампаніі і зараз аказваецца чарговы крок па пераследу незалежных журналістаў.

Зараз мы знаходзімся ў Брэсце, дзе пачынаецца судовы працэс над блогерам Сяргеем Пятрухіным, і гэтая справа таксама кладзецца ў адзін кош. Той пераслед незалежных блогераў і сродкаў масавай інфапрмацыі, які пачаўся ў мінулым годзе, у гэтым працягваецца і зараз нават узмацніўся”.

Праваабаронца адзначае, што гэта вельмі трывожныя сігналы, а таму сёння казаць пра лібералізацыю ў Беларусі не даводзіцца.

“Пакуль мала інфармацыі па “справе “Белсату”, але ў бліжэйшы час , безумоўна, пабачым, ці будзе яна такая ж гучная, як і “справа БЕЛТА”, – дадае ён.

palitviazni.info

Фота: palitviazni.info

- у навінах

 

Іншыя палітычныя вязьні