Blog

216 Articles

“На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

“Можна сказаць, што сёння ў Беларусі ў двубоі сышлося Дабро і Зло, – распавёў Алесь Бяляцкі сайту palitviazni.info. – Варта адзначыць, што Зло – добра ўзброенае, мае дзяржаўныя механізмы. У іх і зброя, і суды, і сілавыя структуры. А з боку Дабра – толькі нечуваныя для краіны мірныя пратэсты, якія збіраюць сотні тысяч людзей. І гэтая барацьба працягваецца…”

“Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра падзеі дзевяцігадовай даўніны і пра тое, што сёння адбываецца ў краіне.

Барацьба за незалежную дэмакратычную Беларусь ідзе апошнюю чвэрць стагоддзя, – кажа праваабаронца. – Яна яшчэ не скончана і працягваецца. Я ўпэўнены, што тыя асабістыя ахвяры, якія людзі зараз прыносяць дзеля дэмакратыі, яны не дарэмныя. Таму і я не шкадую, што ў свой час мне давялося пабываць ў турме…”

Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра апошнія затрыманні, крымінальную справу і палітвязня Сяргея Ціханоўскага.

“Кампанія толькі пачынаецца, яшчэ два месяцы наперадзе, і за гэты час можа адбыцца багата драматычных падзей”, – адзначае праваабаронца.

Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра ціск на блогераў і ўзмацненне рэпрэсій падчас прэзідэнцкай кампаніі.

“Улады найперш разглядаюць блогераў, як рэальную інфармацыйную пагрозу”, – кажа праваабаронца.

Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі пракаментаваў сайту palitviazni.info сёняшні наступ уладаў на тэлеканал “Белсат”.

“Ператрус у офісе “Белсату” – гэта працяг “справы БЕЛТА” ў межах падрыхтоўкі да чарговай выбарчай кампаніі, – лічыць праваабаронца.

Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра паездку ў Чачню, суд над чачэнскім праваабаронцам Аюбам Ціціевым і сітуацыю з палітвязнямі ў Расіі.

“У створанай уладамі Чачні сённяшняй дзяржаўнай мадэлі няма месца для праваабаронцаў”, – кажа суразмоўца.

Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў сайту palitviazni.info пра перспектывы “справы прафсаюзаў”.

“Вельмі спадзяюся, што ў бліжэйшы час у Беларусі не з’явяцца новыя палітвязні”, – кажа праваабаронца.

Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў для сайта palitviazni.info сакавіцкія падзеі.

“Улады не ўсведамляюць ці не хочуць разумець, што беларусы ўсё-такі маюць права на свабодныя сходы і ўспрымаюць гэта, як прамую пагрозу для сябе. Хаця гэтае права нам гарантавана і Канстытуцыяй, і міжнароднымі пагадненнямі, якія падпісала Беларусь”, – кажа праваабаронца.

Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

Падчас прэзентацыі фотаальбома, прысвечанага падзеям мінулага году, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавёў пра мінулагоднія рэпрэсіі, палітвязняў і гучныя палітычныя справы.

Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавядае сайту palitviazni.info пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, палітычныя пераследы, пра тое, якім быў 2017-ы год, і чаго чакаць ад надыходзячага.

“Калі будзе сапраўды палітычная воля на шырокія грамадскія і палітычныя рэформы ў Беларусі, то адчуем і палёгку. А пакуль гэтага няма, то працягнем знаходзіцца ў стане перманентнага супрацьстаяння”, – кажа праваабаронца.