Алесь Бяляцкі адбыў за кратамі палову тэрміну зняволення

Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі адбыў за кратамі палову тэрміну зняволення.

Пра гэтую сумную дату ён узгадаў у сваім апошнім лісце да жонкі Наталлі Пінчук:

– Згадвае пра пэўныя перыяды свайго жыцця, пэўныя даты ў календары. Зразумела, што гэтыя даты не супадаюць з «чырвонымі» датамі ў звычайным календары. Гэта даты яго, гэта даты нашай сям’і, на жаль, сумныя. Ён піша, што надыходзіць лістапад, самы цёмны, сумны месяц. Адзінае, што ў ім можна адзначыць 4 лістапада – гэта як раз палова тэрміну знаходжання за кратамі.

Алесь Бяляцкі арыштаваны 4 жніўня 2011 года. Асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення па артыкуле крымінальнага кодэксу аб утойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Але, як лічаць праваабаронцы, яго віна не даказана.

За асабістыя прыбыткі следства і абвінавачванне выдала сродкі, якія прызначаліся на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій, а не належалі Бяляцкаму.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні