Змітру Дашкевічу пагражаюць новым тэрмінам

Былога палітвязня абяцаюць адправіць за краты за найменшае парушэнне нагляду.

Пра гэта Зміцер Дашкевіч паведаміў сайту charter97.org.

«Учора я ажыццяўляў перарэгістрацыю з Завадскога раёна ў Першамайскі. Узяў выпіску ў Завадскім РУУС, прыйшоў у Першамайскі і пачаў размаўляць з адным з супрацоўнікаў, якія займаюцца пастаноўкай на ўлік. Я распавёў яму пра тое, як праходзіў нагляд у Завадскім раёне, маўляў, навошта гэты цырк, калі ўвесь час прыходзяць у 20:02, правяраюць і кажуць, што калі пару разоў спознішся, то паедзеш у турму. Ён сказаў, што ў Першамайскім такіх глупстваў няма», – адзначыў палітык.

Зміцер Дашкевіч падкрэсліў, што калі працягнуў гэтую размову з кіраўнікамі аддзела па наглядзе, то яны заявілі, што яго ўвогуле будуць правяраць у 20 гадзін 30 секунд і нават па начах са спецназам.

«Не разумею, навошта рабіць такія правакацыі і пагражаць турмой за спазненне на паўхвіліны. Я збіраюся напісаць заяву ў пракуратуру, каб з імі правялі размову і хоць бы навучылі ветліва размаўляць. Мне здаецца, што верагоднасць арышту за парушэнне прэвентыўнага нагляду ў маім выпадку даволі высокая», – лічыць былы палітычны вязень.

Нагадаем, 32-гадовы Зміцер Дашкевіч вызваліўся з гродзенскай турмы № 1 28 жніўня. Ён правёў у зняволенні 986 дзён па абвінавачванні ў «асабліва злосным хуліганстве».

Ён і яго таварыш па «Маладым фронце» Эдуард Лобаў былі затрыманыя ў Менску 18 снежня 2010 года, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. Іх абвінавацілі ў збіванні двух менчукоў. Нягледзячы на тое, што маладафронтаўцы катэгарычна адмаўлялі абвінавачвання і заяўлялі, што не знаёмыя з нібыта пацярпелымі, суд Маскоўскага раёна сталіцы 24 сакавіка 2011 года прызнаў іх вінаватымі ў асабліва злосным хуліганстве. Дашкевіча прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Лобава – да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. 28 жніўня 2012 года ў Глыбоцкай калоніі Дашкевіч атрымаў дадатковы год пазбаўлення волі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі».

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Жукавец
  • Аляксандар Францкевіч
  • Славамір Адамовіч
  • Уладзімер Лыско