
Прапануем фрагмент з прэс-канфэрэнцыі лідэра “Маладога Фронту” Зьміцера Дашкевіча, у якім ён распавядае пра ўмовы ўтрыманьня вязьняў, у тым ліку пра ціск на іх з боку адміністрацыі.
Зьвяртае на сябе ўвагу тое, што, як у знакамітых “Калымскіх апавяданьнях” вядомага пісьменьніка-дысыдэнта Варлама Шаламава, адміністрацыя “змагаецца” са зьняволенымі выкарыстоўваючы так званых “блатных”.
Сустрэча з прэсай прайшла на сядзібе БНФ 29 жніўня – на наступны дзень пасьля вызваленьня палітвязьня з гарадзенскай турмы. Зьміцер правёў у зьняволеньні больш за 2,5 гады.