Маладафронтаўцы заклікаюць сустрэць Дашкевіча ў Гродне 28 жніўня

«Зміцер Дашкевіч правёў 986 дзён у турме, большую частку з іх у адзіночных камерах, — нагадваюць сябры палітвязня. Яны называюць Дашкевіча нязломным: «Мы нават уявіць не можам, праз што яму давялося прайсці за гэты час. Тое, што мы ведаем — Салідарнасць. Яна важна».

«Давайце патрацім дзень свайго часу і пакажам Змітру, што тры гады зняволення былі не такімі дарэмнымі, — пішуць яны. — Увесь гэты тэрмін былі тысячы людзей, для якіх ён стаўся арыенцірам. А дзясяткі з іх прыедуць ноччу 28 жніўня да брамаў турмы, каб сустрэць лідара Маладога Фронту».

Сябры Дашкевіча прапаноўваюць ехаць арганізавана, з Мінска. Аптымальны варыянт — цягнік на 16.17, які прыбывае, а 21.20 у Гродна. Там будзе арганізаваная невялічкая вечаровая экскурсія па горадзе, пасля — вячэра. Пасля гэтага вызваленага маюць чакаць каля турмы. Вызваліць Змітра могуць калі заўгодна, таму вырашана чакаць ад самай начы.

Сябры заклікаюць набываць квіткі загадзя. Тых, хто гатовы ехаць уласным аўто і мае вольныя месцы, запрашаюць на Чыгуначны аўтавакзал. Давайце сустрэнемся, а 15-й гадзіне. Туды ж запрашаем і тых, хто не паспеў набыць квіткі. Раптам і не прыйдзецца.

Па ўсіх пытаннях прапануецца тэлефанаваць Івану Шылу на 025-673-22-79 альбо пісаць на salihorsk@gmail.com.

nn.by

Іншыя палітычныя вязьні