
Правабаронцы “Вясны” Таццяна Рэвяка і Ўладзімер Лабковіч асуджаныя на штрафы памерам у 30 базавых велічыняў (3 мільёны рублёў).
Як паведамлялася, за дзень да гэтага двое “вясноўцаў” былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці ў памяць аб 2-гадовай гадавіне арышту кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага. Супрацоўнікі Савецкага РУУС склалі пратаколы аб незаконным пікетаванні і адправілі затрыманых у суд, але там было прызнана, что пратаколы складзеныя няправільна, і затрыманыя адпушчаныя дамоў.
Аднак позна ўвечары Таццяну Рэвяку і Уладзімера Лабковіча па тэлефоне запрасілі раніцай наступнага дня з’явіцца ў пастарунак. З’явіўшыся 6 жніўня ў Савецкі РУУС, правабаронцы азнаёміліся новымі пратаколамі, а потым былі дастаўленыя ў Савецкі суд.
Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пакараў У.Лабковіча штрафам у памеры 30 базавых велічынь (3 мільёны беларускіх рублёў), прызнаўшы яго вінаватым у парушэнні часткі 1. арт 23.34. Аналагічны прысуд па адміністратыўнай справе атрымала крыху пазьней і калега Лабковіча Т.Рэвяка (суддзя Марына Фёдарава).