
Палітвязень Алесь Бяляцкі быў бы не супраць, каб яму дасылалі ў калонію навінкі беларускай літаратуры.
Пра гэта ён паведаміў у лісце свайму сябру і калегу па праваабарончаму цэнтру “Вясна” Сержуку Сысу:
– Многія людзі дасылаюць яму кнігі бандэролямі, якія затым яму залічваюцца ў вагу пасылак. Таму ён просіць, звяртаецца праз мяне, каб адпраўлялі кнігі простымі лістамі і заклікае, калі ёсць што цікавае, дасылаць яму. Ён зараз вельмі шмат працуе над сабой, над творчасцю. Усе навінкі беларускай літаратуры яго вельмі цікавяць.
Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі №2. Ён асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення нібыта за ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры.
Сам кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” віны не прызнаў: сродкі, якія следства выдала за ягоныя асабістыя, належалі не яму, а накіроўваліся на праваабарончую дзейнасць і падтрымку рэпрэсаваных.
racyja.com