
Зміцер Дашкевіч – такі, якім яго мало хто ведае. Георгій Дзмітрук прадстаўляе стужку пра палітычнага вязня “Зміцер Дашкевіч. Я веру”. У яго падмурку ляжыць інтэрв’ю, якое лідар “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч даў яшчэ ў 2008 годзе.
Паводле сустаршыні аргкамітэта БХД, “стужка – гэта спроба для ўсіх інакш паглядзець на сучаснасць”.
– Ідэя стужкі ў тым, каб паказаць характар Змітра Дашкевіча, паказаць матывацыю яго ўчынкаў, яго думкі, перажыванні, ягоны жыццёвы шлях, духоўную пазіцыю. Ён быў у мяне ў гасцях, тады я і зрабіў гэтае інтэрв’ю. Яно было незапатрабаванае. Але зараз, калі ўзрасла цікавасць да ягонай асобы, думаю, моладзі будзе цікава паглядзець.
“Бог. Вера. Вера ў Бога. Словы Зміцера Дашкевіча дапамогуць чалавеку інакш паглядзець на рэчаіснасць”, – разлічвае Георгій Дзмітрук. Паводле яго, маленькай перамогай стаў ужо дэбютны паказа фільма і жаданне двух гледачоў. У прыватнай размове з аўтарам яны выказалі намер “размаўляць на роднай мове”.
Фільм Георгія Дзмітрука “Зміцер Дашкевіч. Я веру” шырока распаўсюджваецца ў інтэрнэтпрасторы.
racyja.eu