Зміцер Дашкевіч: “Сяджу ў камеры, дзе бачылі прывідаў”

Палітвязьня ў гарадзенскай турме нядаўна наведаў адвакат.Пра гэта Наста Палажанка, нявеста палітвязня Зьмітра Дашкевіча, расказала радыё «Свабода». «Самае галоўнае, што ў яго ў парадку настрой. Ён дастаткова бадзёры і вясёлы, што мяне вельмі абрадавала. З нечага цікавага, што ён распавёў — гісторыя пра прывіды. Ён пра гэтую гісторыю і ў апошнім лісце згадвае. Сутнасць у тым, што хтосьці, альбо з турэмшчыкаў, альбо з арыштантаў, ён не ўказвае, у яго запытаўся, ці не бачыць ён прывідаў у сваёй камеры. Ён адказаў, што не бачыў. На гэта яму расказалі, што ўсе, хто сядзеў да яго ў гэтай камеры, скардзіліся на прысутнасць там прывідаў. І ён цяпер жартуе, што яго, відаць, пасадзілі адмыслова ў гэтую камеру для наладжвання сувязі з іншым светам. Жартуе, што, відаць, мала яшчэ адсядзеў, бо сувязь не наладжваецца».

Наста Палажанка мяркуе, што скаргі на прывідаў, якія гучалі ад былых вязняў, можна патлумачыць дрэннымі ўмовамі менавіта ў гэтай камеры.
«Вялікая вільгаць, холад, вось людзі і прыдумляюць прывідаў, каб перавесціся ў лепшую камеру».

Што да Зьмітра Дашкевіча, паводле Насты Палажанкі, ён дэманструе вялікую маральную моц і не скардзіцца ані на ўмовы, ані на «прыдуманых прывідаў».

svaboda.org 

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вадзім Кабанчук
  • Юлія Чыгір
  • Алесь Стральцоў