Глабальны марафон у падтрымку Бяляцкага (відэа)

Глабальную акцыю ў падтрымку палітвязня, старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна», пачынае праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Міжнародны марафон па напісанні лістоў Amnesty International пройдзе з 7 па 16 снежня пад лозунгам «Пішам за правы! Даб’ёмся перамен!». Каб прыняць удзел у марафоне, кожны жадаючы можа спампаваць паштоўку для Алеся Бяляцкага (на сайце арганізацыі яна ёсць на пяці мовах – англійскай, іспанскай, рускай, французскай, арабскай), раздрукаваць і адправіць палітвязню, піша ПЦ «Вясна».

Відэа, у якім распавядаецца пра беларускіх праваабаронцаў, пазбаўленых волі за сваю дзейнасць, перакладзена на 11 моў.

Акрамя таго, Amnesty International заклікае ўдзельнікаў марафону падпісацца пад пэтыцыяй, адрасаванай беларускім уладам, азнаёміўшыся перад гэтым з гісторыяй Алеся Бяляцкага:

«Алесь Бяляцкі – бачны праваабаронца з Беларусі і старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна». Яго арыштавалі 4 жніўня 2011 года, а 24 лістапада 2011 года Алеся Бяляцкага прысудзілі да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі. Amnesty International мяркуе, што яго кінулі ў турму, каб перашкодзіць яму абараняць правы чалавека, і лічыць яго вязнем сумлення.

Алеся Бяляцкага пазбавілі волі за тое, што яго асабістыя банкаўскія рахункі ў Літве і Польшчы выкарыстоўваліся для фінансавання праваабарончай дзейнасці яго арганізацыі ў Беларусі. Беларускія ўлады з 2003 года адмаўляюць Праваабарончаму цэнтру «Вясна» ў рэгістрацыі. У выніку гэтая арганізацыя не мае права адкрыць уласны банкаўскі рахунак у Беларусі, і ёй нічога не застаецца, акрамя як карыстацца банкаўскімі рахункамі ў суседніх краінах для фінансавання сваёй праваабарончай дзейнасці.

Суд над Алесем Бяляцкім не быў справядлівым. Шэраг прадстаўленых доказаў не праходзілі праверку на сапраўднасць, а некаторыя паказанні даваліся ананімна. Пытанні, зададзеныя сведкам, у пэўных выпадках мелі дачыненне не да вылучаных абвінавачванняў, а да праваабарончай дзейнасці Алеся Бяляцкага і саміх сведак.

Выкажыце салідарнасць з Алесем Бяляцкім, напісаўшы ўладам Беларусі ліст у яго падтрымку!»

Міжнародны Марафон па напісанні лістоў – штогадовая праваабарончая акцыя Amnesty International, якая праходзіць па ўсім свеце ў снежні. Марафон прымеркаваны да Дня праў чалавека 10 снежня – менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю праў чалавека. Кожны год у гэты час сотні тысяч людзей з розных краін выступаюць у абарону тых, чые правы сур’ёзна парушаюцца ўладамі.

Цяперашнім марафонам Amnesty International прыцягвае ўвагу міжнароднай грамадскасці да лёсаў чатырох чалавек – беларускага праваабаронцы-вязня сумлення Алеся Бяляцкага, Хусэйна Салема Махамеда Альмерфедзі, які з 2003 года ўтрымліваецца на ваенна-марской базе ЗША ў Гуантанама-Бі, Чыоў Хо-Шунь, які з 1989 года знаходзіцца ў тайваньскай камеры смяротнікаў, іранскай праваабаронцы Наргез Махамадзі, прысуджанай да 6 гадоў пазбаўлення волі, а таксама суданскай моладзевай арганізацыі «Гірыфна» («З нас хопіць!»), сябры якой пераследуюцца з 2009 года. Пра іх гісторыі можна даведацца на сайце арганізацыі.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікіта Емельянаў
  • Рыгор Кійко
  • Алесь Міхалевіч
  • Настасься Азарка
  • Андрэй Гайдукоў