Human Rights Watch заклікала беларускія ўлады спыніць ціск на Бяляцкага і Дашкевіча

У заяве, распаўсюджанай гэтай міжнароднай праваабарончай арганізацыяй, таксама ўтрымліваецца заклік неадкладна правесці расследаванне ўсіх выпадкаў неналежнага абыходжання з тымі, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываваных прыгаворах.

Human Rights Watch са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад інфармацыйна-асветнай установы «Платформа», адзначае, што адміністрацыя папраўчай калоніі неаднаразова дапускала ў дачыненні да лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча пагрозы фізічнага гвалту, уключаючы згвалтаванне і фізічнае знішчэнне, а таксама слоўныя знявагі і адвольныя спагнанні, у тым ліку неапраўданыя абмежаванні на спатканні з сям’ёй.

У сваю чаргу калегі праваабаронцы Алеся Бяляцкага выказваюць занепакоенасць у сувязі з тым, што ён нярэдка зведвае псіхалагічны ціск і несправядлівыя спагнанні, адзначаецца ў заяве.

Human Rights Watch звяртае ўвагу на тое, што ціск на палітзняволеных узрос напярэдадні пасяджэння Рады міністраў замежных спраў Еўрасаюза. Яно запланавана на 15 кастрычніка. На пасяджэнні можа быць прынята рашэнне аб пашырэнні санкцый адносна беларускіх улад.

«Неправавыя дзеянні ў дачыненні да затрыманых забароненыя пры любых абставінах, — нагадвае эксперт Human Rights Watch па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Юлія Гарбунова. — Апошнія выпадкі прыгнёту чарговы раз сведчаць, што беларускія ўлады маюць намер працягваць помсціць сваім апанентам нават пасля таго, як тыя ўжо кінутыя за краты. Недастойна, што ўлады выбіральна выкарыстоўваюць асоб, асуджаных па палітыча матываваных абвінавачаннях, як разменную карту ў палітычнай гульні. Уціск у дачыненні да Бяляцкага, Дашкевіча і іншых затрыманых павінны быць неадкладна спынены, а ўсе выпадкі недазволенага абыходжання — дакладна расследаваныя».

Нагадаем, 19 верасня Дзмітрый Дашкевіч быў пераведзены з калоніі ў Глыбокім (Віцебская вобласць) у папраўчую калонію № 20 Мазыра, а 21-га — аб’явіў галадоўку ў сувязі з «нечалавечымі паводзінамі адміністрацыі калоніі». Пагрозы ад улад атрымала таксама Анастасія Палажанка, нявеста Дашкевіча і яго намеснік у «Маладым фронце». Дзяўчыне пагражалі фізічным насіллем, калі інфармацыя аб сітуацыі з Дзмітрыем стане набыткам галоснасці.

belapan.com

, - у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

Іншыя палітычныя вязьні

  • Цімох Дранчук
  • Павал Вінаградаў
  • Аляксандар Казакоў