Дашкевіча вывезлі з віцебскага СІЗА?

Да палітвязня без прычын не пускаюць адваката.

Наста Палажанка, нявеста лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча, распавяла сайту charter97.org, што да Дашкевіча не пускаюць адваката і магчыма, што яго ўжо няма ў Віцебскім СІЗА.

«12 верасня адваката не пусцілі да Зміцера па прычыне таго, што ў СІЗА-2 у Віцебску, дзе ён знаходзіцца, нібыта няма дакументаў, што прысуд Дашкевічу ўступіў у законную сілу. Суддзя Глыбоцкага раёна паведаміла нам, што суд накіраваў у калонію дадзеную даведку 12 верасня. Звычайна такі ліст ідзе дзень-два. Але праз двое сутак, 14 верасня, адваката зноў не пусцілі па той жа прычыне. Мы звярнуліся да суддзі. Яна сама патэлефанавала ў СІЗА-2 у Віцебску, каб даведацца, якім чынам даведка магла за такі час да іх не дайсці. На што ў СІЗА адказалі, што даведка ў іх ёсць і прысуд уступіў у сілу», – распавяла Наста Палажанка.

«Мы пакуль не ведаем сапраўдных прычын, чаму да Зміцера не пускаюць адваката. Гэта нейкая перастрахоўка, нейкі чарговы брудны план адміністрацыі калоніі. У нас ужо быў вопыт, калі да Зміцера не пускалі адваката, а ў гэты час у дачыненні да яго самога былі правакацыі. Потым цэлы год адвакат з ім мог бачыцца, што сведчыла пра тое, што з ім абыходзяцца прымальна. Для нас гэта не дзіўна, але дзіўна было, што сама суддзя патэлефанавала ў СІЗА, каб даведацца, што там такое адбываецца», – адзначыла нявеста палітвязня.

«Яны не хочуць, каб адвакат яго бачыў і жадаюць як мага хутчэй адправіць Зміцера на этап. Альбо яго ўжо няма ў калоніі», – лічыць намеснік старшыні «Маладога фронту».

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікіта Сасім
  • Анатоль Шумчанка
  • Рыгор Кійко