Алесь Бяляцкі: “Я – злосны парушальнік!!!”

Яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня зьняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў лісце да калегі Валянціна Стэфановіча па-прароцку напісаў: “Здаецца, што спагнаньні, якія я атрымаў у калоніі – не апошнія”. Новыя весткі з Бабруйску, дзе адбывае пакараньне Алесь, цалкам падцвердзілі словы праваабаронцы. Так, у лісце ад 5 жніўня да Валянціна Стэфановіча ён паведамляе пра чарговыя спагнаньні, накладзеныя адміністрацыяй папраўчай калоніі №2.

Алесь піша: “Так атрымліваецца, што я працягваю парушаць “Правілы паводзінаў асуджаных”. Вось, на мінулым тыдні на мяне склалі акт і пакаралі пазбаўленьнем чарговай перадачы, а вось сёння, [5 жніўня] запісалі, значыць заўтра будзе хутчэй за ўсё складзены акт за вынас харчоў са сталовай (нёс сваю скібку хлеба з вячэры). А мінулатыднёвае пакараньне было за занавешваньне спальнага месца. І першае, і другое з’яўляецца парушэньнем Правілаў, так што ідэальнага зьняволенага з мяне не атрымліваецца…”

Насамрэч, прыведзеныя Бяляцкім падставы для вынясеньня спагнаньняў не з’яўляюцца ў папраўчых калоніях з’яваю экстраардынарнай. Напрыклад, дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы “Платформа” Андрэй Бандарэнка ўзгадвае, што пад час ягонага зняволеньня ў Бабруйскай калоніі многія з асуджаных выносілі хлеб са сталовай. І нікога гэта не хвалявала. Аднак калі справа тычыцца Алеся Бяляцкага – тут проста навідавоку перадузятае стаўленьне кіраўніцтва калоніі і спроба маральнага і псіхалагічнага ціску на палітвязьня.

Цягам гэтага году Алесю Бяляцкаму былі вынесеныя тры спагнаньні, што паўплывала на абмежаваньне ў спатканьні (адныя суткі замест трох), на зьмяншэньне аб’ёму прадуктовай перадачы з 30 да 15 кг. Да ўсяго праваабаронцу адмянілі дадатковыя 5 кг гародніны і садавіны на летні перыяд. Зараз праваабаронцу пазбавілі чарговай прадуктовай перадачы.

Сам Алесь стараецца мужна пераносіць гэтыя выпрабаваньні і нават жартаваць нават у такой няпростай сітуацыі. Яскравы прыклад таму – ягоны шарж, зроблены на таварным ярлыку тых самых рукавіцаў, упакоўкай якіх праваабаронца займаецца ў калоніі.

Шарж Алеся Бяляцкага, дасланы з калоніі 

spring96.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні