Сяргей Каваленка прыпыніў галадоўку

Палітычны зняволены Сяргей Каваленка прыпыніў галадоўку.

Па словах яго жонкі Алены Каваленкі, сваю акцыю пратэсту ён спыніў адразу пасля пераводу з віцебскага следчага ізалятара №2 у калонію №19 у Магілёве, у каранціне якой зараз знаходзіцца:

– У Сяргея быў адвакат. Сяргей прыпыніў галадоўку, вырашыў змагацца іншымі сродкамі. Медычныя абследаванні не праводзіліся, адзінае што я ведаю, ён напісаў заяву начмеду, я тэлефанавала наконт медычнай перадачы, патрэбна заява, пасля ён будзе вырашаць, ці можна будзе нешта перадаць і што перадаць. Яму выдалі спецадзенне і зараз ён пакуль у карантыне.

Сяргей Каваленка быў асуджаны да 2 гадоў і 1 месяца зняволення нібыта за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. А гэта пакаранне ён атрымаў за тое, што ўзняў на навагодняй ёлцы ў Віцебску нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг у студзені 2010 году.

Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 году і адразу пасля гэтага ён абвясціў галадоўку, якую двойчы прыпыняў. За яе час ён страціў амаль палову вагі і знаходзіўся на мяжы жыцця і смерці.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Пратасеня
  • Яўген Скочка
  • Юрый Рубцоў
  • Павал Красоўскі
  • Валеры Шчукін