Blog

75 Articles

Сяргей Каваленка: Ні аб чым не шкадую…

10373847_652503948209526_5913918683215955188_nСем гадоў прайшло з таго часу, як віцебскі актывіст Сяргей Каваленка узняў на цэнтральнай навагодняй ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг. І гэта быў учынак!

“Сёння я ні аб чым не шкадую, – распавядае сайту palitviazni.info Сяргей Каваленка. – Тая справа, якую я зрабіў, мяркую, была не дарэмная”.

Сяргей Каваленка арыштаваны на 10 сутак

Сяргей Каваленка Як паведаміў Сайт Праваабараночага Цэнтру “Вясна”:

Трое сутак да судавіцебскі актывіст КХП БНФ ужо адбыў у ІЧУ, трымаючы галадоўку. Ён быў змешчаны пад варту 24 снежня – у той дзень у Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. На судовы працэс Сяргея Каваленку прывезлі ў кайданках, што асабліва абурыла сваякоў і праваабаронцаў.

Паводле першага міліцэйскага пратакола, Сяргей Каваленка быў затрыманы за дробнае хуліганства – нібыта недалёка ад уласнага дома ён спраўляў малую патрэбу. У другім пратаколе супрацоўнікі РАУС Першамайскага раёна напісалі, што ён не падпарадкаваўся іх патрабаванням – адмаўляўся ехаць для разбіральніцтва ў пастарунак .

Дзе цяпер Сяргей Каваленка?

Дзе цяпер Сяргей Каваленка?

Палітычны актывіст Сяргей Каваленка на свабодзе ўжо год. Да двух гадоў турмы ён быў засуджаны за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы-сцяг на галоўнай святочнай елцы ў Віцебску.

Былы палітвязень Сяргей Каваленка паступае ва ўніверсітэт у Польшчы

Былы палітвязень Сяргей Каваленка паступае ва ўніверсітэт у Польшчы

«Відаць, яшчэ рана пра гэта гаварыць. Я збіраюся, а можа не паступлю», — сказаў Сяргей у размове з карэспантам «НН». Ён пакуль не гатовы назваць універсітэт, у якім хацеў бы атрымліваць адукацыю.