Былы палітвязень Сяргей Каваленка паступае ва ўніверсітэт у Польшчы

«Відаць, яшчэ рана пра гэта гаварыць. Я збіраюся, а можа не паступлю», — сказаў Сяргей у размове з карэспантам «НН». Ён пакуль не гатовы назваць універсітэт, у якім хацеў бы атрымліваць адукацыю.

«Я раней вучыўся ў Палітэхніцы. У нас было праграмаванне — і мне падабалася. Што называецца, «сябрую» з камп’ютарам. Працягваць адукацыю трэба — мусіць быць вышэйшая адукацыя. Сябры так параілі: мо для палітыкі спатрэбіцца».

У лютым 2012 года Сяргея Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц калоніі за ўхіленне ад адбывання « хатняй хіміі». Да «хіміі» яго асудзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга ў Віцебску. Адразу пасля затрымання ён аб’явіў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі каля 2 месяцаў. У чэрвені напісаў прашэнне ад памілаванні. Вызвалены ў канцы верасня. Мае 8-гадовага сына і 2-гадовую дачку.

nn.by

Іншыя палітычныя вязьні