Дзе цяпер Сяргей Каваленка?

Палітычны актывіст Сяргей Каваленка на свабодзе ўжо год. Да двух гадоў турмы ён быў засуджаны за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы-сцяг на галоўнай святочнай елцы ў Віцебску.

Цяпер палітычны актывіст атрымлівае адукацыю ў польскім горадзе Седльцы, вывучае кіраванне. Паводле самаго Каваленкі, для таго, каб у будучыні падымаць эканоміку разваленай краіны:

– У мяне краявід з вокнаў, як з пентхаўсу… Восеньскія дрэвы такія прыгожыя жоўта-чырвона-зялёныя. Я часам згадваю, якое у мяне на зоне было вакно – “рэснічкі” называюцца – святло ідзе толькі з-пад нізу і не бачна нічога. Вучыцца падабаецца… польскую мову пачаў разумець, нават адказваць, калі пытанні задаюць аўдыторыі. А спачатку быў у шоку, не разумеў, не хапала простых словаў.

На ўмовы Каваленка не скардзіцца. Жыве ў акадэміку з палякамі, якіх вельмі хваліць за прыхільнасць і навуку польскай мовы. У Беларусі Сяргея чаюць двое малых дзяцей.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Бандарэнка
  • Тацяна Елавая
  • Мікіта Емельянаў
  • Cяргей Антончык
  • Анатоль Шумчанка