Дзядок вяртаецца з ШІЗА ў атрад

Палітвязень Мікалай Дзядок павінен сёння (17 сакавіка) выйсці са штрафнога ізалятара, дзе ён правёў пяць сутак за парушэнне правілаў калоніі. Пра гэта Радыё Рацыя паведаміла жонка зняволенага анархіста Валерыя Хоціна. Па яе словах, для яе мужа гэта ўжо шостае парушэнне правілаў унутранага распарадку.

– Гэта было чарговым парушэннем правілаў унутранага распарадку, гэта значыць, што ён неяк неадэкватна адказаў камусьці на заўвагу. У яго ўжо было пяць падобных папярэджанняў, за якія яго пазбаўлялі часткі доўгатэрміновых спатканняў, адной перадачы, змяншалі квоту грошай на набыццё рэчаў першай неабходнасці. Думаю, што яны проста палічылі, што ніякае ўздзеянне на яго не дзейнічае, таму ў шосты раз вырашылі змясціць у штрафны ізалятар.

Па словах Валерыі Хоцінай, 6 сакавіка Мікалаю Дзядку было адмоўлена ў замене пакарання на больш мяккае. А 1 сакавіка да яго другі раз прыязджаў супрацоўнік Упраўлення па барацьбе з арганізаваннай злачыннасцю Аляксандр Літвінскі, які кіраваў зачысткай анархістаў і іншых актывістаў восенню 2010. Ён быў незадаволены, што інфармацыя пра яго папярэдняе наведванне Дзядка стала вядома журналістам.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхаіл Чыгір
  • Вячаслаў Сіўчык
  • Алег Волчак