Максім Знак: Важны кожны дзень…

Палітвязень Максім Знак падзяліўся некаторымі сваімі назіраннямі з-за кратаў. “Кожны спадзяецца, што вызваленне адбудзецца крыху раней - умоўна, з заменай...
Read More

Цэнзура не прапускае на волю лісты Сцяпана Латыпава

Блізкія палітвязня Сцяпана Латыпава распавялі, што з ліставаннем са Сцяпанам – самая сапраўдная бяда. “За апошні тыдзень ён адправіў 60...
Read More

“Ён у турме толькі за тое, што не пабаяўся сказаць праўду…”

30 снежня свой Дзень нараджэння сустрэў за кратамі яшчэ адзін палітвязень Арцём Сарокін - урач-анестэзіёлаг з Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі...
Read More

Максім Знак: Важны кожны дзень…

Палітвязень Максім Знак падзяліўся некаторымі сваімі назіраннямі з-за кратаў.

“Кожны спадзяецца, што вызваленне адбудзецца крыху раней – умоўна, з заменай рэжыму, ды як заўгодна, – піша Максім. – Таму кожны дзень – важны…”

Цэнзура не прапускае на волю лісты Сцяпана Латыпава

Блізкія палітвязня Сцяпана Латыпава распавялі, што з ліставаннем са Сцяпанам – самая сапраўдная бяда.

“За апошні тыдзень ён адправіў 60 лістоў і паштовак, але, на жаль, з іх даходзіць толькі малая частка”, – кажуць знаёмыя вязня.

“Ён у турме толькі за тое, што не пабаяўся сказаць праўду…”

30 снежня свой Дзень нараджэння сустрэў за кратамі яшчэ адзін палітвязень Арцём Сарокін – урач-анестэзіёлаг з Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску, якія зараз знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

“Менавіта дзякуючы Арцёму не ўдалося прадставіць забойства Рамана Бандарэнкі, як забойства ў п’янай бойцы. І цяпер яны адыгрываюцца і помсцяць яму менавіта за гэта”, – кажуць паплечнікі Арцёма.

Марына Адамовіч: Міколу “катуюць” патрыятычнымі спевамі

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, распавяла сайту palitviazni.info апошнія навіны пра мужа.

“Мікола па-ранейшаму знаходзіцца ў камеры адзін, – працягвае суразмоўца. – Мае багаты досвед знаходжання за кратамі, таму ведае, што яму там неабходна найперш.

Ірына Варанкова: У СІЗА КДБ не пускаюць…

Ірына Варанкова, адвакат Эдуарда Бабарыкі, распавяла сайту palitviazni.info пра тое, што апошнім часам не можа сустрэцца са сваім падабаронным.

“На жаль, з 15 снежня мы не можам патрапіць да Эдуарда Бабарыкі”, – кажа адвакат.

Як палітвязень Павел Севярынец святкаваў свае Дні народзінаў?

30 снежня палітвязень Павел Севярынец адзначыў сваё 44-годдзе ў СІЗА на Валадарскага.

“Павел – мой адважны рыцар, – кажа жонка палітвязня Вольга Севярынец. – Мужны, прынцыповы, адданы. Без яго Беларусь была б іншай. Госпад наканаваў нам ісці разам і мы ідзем. Веру! Чакаю! З Днём нараджэння, каханы, любы Павел Севярынец”.

Палітвязня Дзмітрыя Фурманава перавялі ў ізалятар Гродна. Яго справа перададзена ў суд

 Пра гэта сайту palitviazni.info распавёў Аляксандр Фурманаў, бацька палітвязня.

“Сын трымаецца бадзёра, будзем спадзявацца, што неўзабаве адбудзецца і суд, – кажа Аляксандр Васільевіч. – Верым у лепшы зыход…”

Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

Былы палітычны зняволены Зміцер Дашкевіч арганізаваў акцыю салідарнасці з палітвязнямі, да якой можа далучыцца кожны жадаючы.

“Даслалі палітвязням 78 лістоў, на патрэбы сышло каля 2370 рублёў, – кажа Зміцер. – Праца няпростая, але святая, таму будзе працягвацца…”

“Да канца году будзе вядома, ці працягнуць Марыі Калеснікавай тэрмін утрымання пад вартай…”

Адвакат Людміла Казак нагадала пра тое, што 8 студзеня ў Марыі Калеснікавай заканчваецца чатырохмесячны тэрмін утрымання пад вартай.

“Усе мы, безумоўна, спадзяемся, што Марыя ў хуткім часе апынецца на волі”, – кажа Людміла Казак.

Паўгода правёў за кратамі палітвязень Павел Севярынец

Палітык быў затрыманы 7 чэрвеня пасля ўдзелу ў мітынгу ў падтрымку Святланы Ціханоўскай.

“За гэты час Павел 74 дні правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, два месяца быў у карцары, – распавяла жонка палітвязня Вольга Севярынец. – Яму прыйшло ўжо больш за 500 лістоў…”