Libereco – Partnership for Human Rights: “Мы ўсе за Алеся”

Праваабарончая арганізацыя Libereco – Partnership for Human Rights ініцыявала акцыю ў падтрымку Аляся Бяляцкага на інтэрнет-старонцы ў Facebook. Там змешчаны зварот да прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення вядомага праваабаронцы.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Libereco – Partnership for Human Rights:

Бон

8 жніўня 2011

Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі быў затрыманыя 4 жніўня 2011 ў Мінску. Libereco – Partnership for Human Rights заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Праваабарончая арганізацыя распачала акцыю “Мы ўсе за Алеся” на Facebook і заклікае міжнародную і беларускую грамадскасць выказаць салідарнасць са зняволеным праваабаронцам, наведаўшы гэтую старонку ў Facebook і накіраваўшы ліст прэзідэнту Лукашэнку.

Алесь Бяляцкі з’яўляецца старшынёй Беларускага праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Ён быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, распачатай паводле ч.2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“утойванне прыбытку ў асабліва буйным памеры”), што прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі мяркуюць, што яго ўтрыманне пад вартай з’яўляецца палітычна матываваным і мае на мэце перашкодзіць яго законнай праваабарончай дзейнасці.

Libereco далучылася да закліку шэрагу міжнародных арганізацый па правах чалавека, уключаючы Human Rights House, Civil Rights Defenders і Human Rights Watch, да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага, якога яны разглядаюць як вязня сумлення.

spring96.org

 

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Аліневіч
  • Павал Мажэйка
  • Мікола Статкевіч
  • Яўген Скочка
  • Зьміцер Ус