Зміцера Паліенку адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання

Учора быў затрыманы былы палітвязень Зміцер Паліенка, сёння праходзяць следчыя дзеянні па яго справе.

Відавочная палітычная свістапляска”, – мяркуе паплечнік актывіста Вячаслаў Касінераў.

У Мінску каля дзясятай гадзіны раніцы 20 сакавіка ў сваёй кватэры быў затрыманы актывіст і былы палітвязень Зміцер Паліенка. Яго падазраюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 339, ч.3 КК РБ (“Асабліва злоснае хуліганства”), паведамляе spring96.org.

У актывіста канфіскавалі ўсю тэхніку (кампутар, мабільны тэлефон), літаратуру, улёткі, налепкі і г.д.

Па версіі следства, жыхар дома заўважыў на лесвічнай пляцоўцы незнаёмага хлопца, той паліў. На заўвагу Паліенка быццам бы пырснуў у твар з газавага балончыка.

“Бачыў Змітра, пачынаюцца следчыя дзеянні: вочныя стаўкі і гэдак далей, – паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук Вячаслаў Касінераў. – Рукамі паказаў, што яго збіраюцца “закрываць”. Поўны калідор узброеных аператыўнікаў, адзін спрабаваў за руку мяне вывесці, зачынілі дзверы ў будынак… Відавочная палітычная свістапляска ў закрытым рэжыме”.

Са слоў Касінерава, ежу Змітру не дазволілі перадаць.

“Чалавек суткі правядзе без харчавання, – адзначае Вячаслаў. – Лекі не ўзялі таксама, сказалі: будзе кепска – здадзім у дзяжурку, там выклічуць “хуткую”. Наступныя трое сутак Паліенка правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання”.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Зьміцер Буланаў
  • Міхаіл Марыніч
  • Арцём Дубскі
  • Зьміцер Касьпяровіч