Палітвязня Змітра Паліенку вывезлі з калоніі ў чатыры гадзіны раніцы на машыне “хуткай дапамогі”

Сёння з Бабруйскай калоніі выйшаў на волю палітзняволены Зміцер Паліенка.

“Відаць, каб яго ніхто не сустрэў, Зміцера адправілі на вакзал вельмі ранаі”, – паведаміў сайту palitviazni.info сябры цяпер ужо былога вязня Вячаслаў Касінераў.

Зміцер Паліенка – сацыяльны актывіст з Мінска. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.

“Змітра вывозілі з калоніі даволі канспіралагічна, – распавёў Вячаслаў Касінераў. – Мы збіраліся яго сустракаць ля калоніі, напярэдадні ад нейкага правакатара паступіла паведамленне, што Паліенку быццам бы збіраюцца выпускаць у 10 гадзін раніцы. Натуральна, ніхто ў гэта не паверыў. Але рэальнасць пераўзышла ўсме чаканні”.

Са слоў Вячаслава Касінерава, Зміцер патэлефанаваў і сказаў, што ён ужо накіроўваецца на цягніку дадому.

“Яго вывезлі ў 4 раніцы на машыне “Хуткай дапамогі”, – кажа Вячаслаў. – Пасля праз Асіповічы адправілі дадому. Натуральна, усё гэта нагадвае ненйкі тэатр абсурда, але мы радуемся галоўнаму – наш сябра на волі!”

***

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска Зміцер Паліенка быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў) і часткай 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Паводле прысуда, З. Паліенка быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 года судом Заводскага раёна г. Мінска разгледжана прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і адменена адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджванне, актывіст падлягае накіраванню ў папраўчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 гады (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе).

palitviazni.info

Фота: hramada.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Фядута
  • Андрэй Пазьняк
  • Антон Сурапін
  • Аляксандар Арастовіч