Нарвежскае ТБ: Бяляцкі быў за крок ад атрымання Нобелеўскай прэміі

Нобелеўскі камітэт разглядаў у якасці галоўных прэтэндэнтаў чатыры кандыдатуры, сярод іх беларускага праваабаронцу.

Нарвежскі канал не першы раз дае дакладны прагноз адносна таго, хто атрымае гэтую прэмію. Летась за пару гадзін да абвяшчэння лаўрэата NRK выказаў здагадку, што прэмію міру атрымае Еўрасаюз.

Згодна з інфармацыяй NRK, Нобелеўскі камітэт адкінуў кандыдатуру 16-гадовай пакістанскай дзяўчыны Малалы Юсуфзай, на якую рабілі стаўку букмекеры, з трох прычын.

Гэта і яе маладосць, і недастатковасць здзейсненага – яна вяла блог і таму стала ахвярай ісламскіх фанатыкаў, дый рызыкі наклікаць на яе яшчэ большую небяспеку з боку ісламістаў.

Галоўнымі прэтэндэнтамі на Нобелеўскую прэмію міру ў гэтым годзе, як адзначае нарвежскае тэлебачанне, сталі Арганізацыя па забароне хімічнай зброі, якая ў выніку і атрымала ўзнагароду, а таксама прэзідэнт-рэфарматар М’янмы генерал Тэйн Сэйн, доктар-гінеколаг з Конга Дэні Муквеге і наш праваабаронца Алесь Бяляцкі.

nn.by

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Даронін
  • Васіль Старавойтаў
  • Андрэй Кім
  • Павал Красоўскі
  • Уладзімер Падгол